Жабінкаўскі раён

Ленінскі (Гатэчына)

Гатэчына (Гатачызна, Ацячызна), таксама Гатаўшчызна-Зьдзітавец згадваецца ў дакумэнтах Вялікага Княства Літоўскага з другой паловы XVII стагодьдзя як шляхецкі двор роду Фядзюшкаў. З XVIII ст. Гатэчына належыць роду Сяклюцкіх, затым маёнтак пераходзіць ва ўласнасьць князёў Бельскіх. З таго часу і да 1939 г. Бельскія былі пастаяннымі ўладальнікамі Ацячызны. Апошнім яе гаспадаром быў Эдвард Бельскі.

Пасьля Другой сусветнай вайны сяло было пераназвана ў Ленінскі.

Сядзіба Гальскіх «Атэчызна». Бровар

Калісьці ў паселішчы Гатэчына была вядомая сядзіба Бельскіх«Атэчызна». На сёньня застаўся толькі бровар 1904 года пабудовы.

Каардынаты: 52.167567, 24.103560