Чачэрскі раён

Залесьсе

Залесьсе – вёска на рацэ Сож, знаходзіцца за 7 кiлямэтраў на паўднёвы ўсход ад места Чачэрск, за 42 кiлямэтры ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель – Жлобін), за 72 кiлямэтры ад Гомелю.

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядомая з пачатку XVI стагодзьдзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1503, 1525, 1526–1527 гадох згадваецца ў матэрыялах пра канфлікты паміж Маскоўскай дзяржавай i Вялiкiм Княствам Лiтоўскiм.

Царква сьвятога Васіля Вялікага

Славутасьцю вёскi з’яўляецца деревянная прпаваслаўная царква, якую пабудавалi ў 2021–2022 гадох.

Каардынаты: 52.891211, 30.991111.