Гомельскі раён

Пакалюбiчы

Пакалю́бічы – вёска, што знаходзіцца за 10 кiлямэтрах у напрамку на паўночны ўсход ад Гомеля, каля возера Сецен. Па пісьмовых крыніцах Пакалюбiчы вядомыя з XVI стагодьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага княства Літоўскага, на гасцінцы Рагачоў – Гомель, валаданьні Чартарыйскіх.

Храм Прападобнага Мікіты спавядальніка

У 1811 годзе была пабудаваная цагляная Нікіцінская царква, якая да нашых часоў не захавалася. У 1992 годзе ў вёсцы пабудавалі новую Нікіцінскую царкву.

Каардынаты: 52.503891, 31.035227.