Мазырскі раён

Мазыр

Мазыр – места на рацэ Прыпяці, адміністрацыйны цэнтар раёну. Места знаходзіцца за 133 кiлямэтры на паўднёвы захад ад Гомля. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Гомелем, Бабруйскам і Оўручам (Украіна), у раёне Мазыра праходзіць нафтаправод «Дружба». У Мазыры знаходзiцца найбольшы ў Беларусі порт «Пхоў», на лiнii на лініі Каленкавічы – Оўруч ёсьць чыгуначная станцыя, побач з Мазыром ёсьць аэрапорт.

Мазыр – даўняе магдэбурскае места, адзін з гістарычных цэнтраў Палесься, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодьдзя, які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. У прадмесьці Кімбараўцы захаваліся комплексы жаночага кляштара з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла і мужчынскага кляштара з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі цыстэрыянскіх кляштараў XVIII сагодьдзя ў стылi барока. Сярод мясцовых славутасьцяў таксама вылучаліся царква Сьвятой Параскевы Пятніцы і Фарны касьцёл.

На думку географа Вадзіма Жучкевіча, найбольш імаверна, што тапонім Мазыр мае этнанімічнае паходжаньне і ўтварыўся ад імя народнасьці мазур.

Асноўныя факты з гісторыі горада

• VIII стагодьдзе. Мяркуецца, што паселішча, ад якога бярэ свой пачатак сучасны Мазыр, узьнікла ўва ўрочышчы Кімбараўцы, дзе існавала ўмацаванае гарадзішча. У XI–XII стагодзьдзях умацаваны горад перанесьлі на Замкавую гару.
• 1155 год. Першы пісьмовы ўпамін пра Мазыр. У гэтым годзе паселiшча перайшло ад Кіеўскага да Чарнігаўскага княства. Працяглы час Мазыр знаходзіўся ў складзе Тураўскага княства, князі і япіскапы якога называліся тураўскімі і мазырскімі. У 1240–1241 гадох места пацярпела ад татарскіх набегаў.
• Сярэдзіна XIV стагодьдзя. Мазыр далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У XIV–XVIII стагодзьдзях тут існаваў драўляны замак.
• 1471 год. Мазыр увайшоў у склад Кіеўскага ваяводзтва. У XVI стагодьдзi места стала цэнтрам гродавага староства, з правядзеньнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565–1566 гадоў – сталіцай павету.
• 1569 год. Па Люблінскай уніі і пераходу Кіеўскага ваяводзтва да Каралеўства Польскага з ініцыятывы мясцовай шляхты Мазырскі павет далучыўся да Менскага ваяводзтва.
• Пачатак XVI стагодьдзя. Мазыр складаўся з трох частак: цэнтральнай з астрогам, неўмацаванага пасаду і Рынку. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім у 1534–1537 гадох усходнія захопнікі зруйнавалі Мазыр. На 1552 год у месьце існавалі цэрквы Сьвятога Спаса, Сьвятога Мікалая, Прачыстай Багародзіцы, на 1571 год – 550 будынкаў, дзейнічалі 5 цэркваў, працавалі шпіталь і 44 крамы, на 1576 год – 293 мяшчанскія двары.
• 28 студзеня 1577 году. Кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Мазыру Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі чорны аднагаловы арол з срэбным шыльдам на грудзях, на шыльдзе – чырвоная літара S». Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею: «Надаем тому месту нашему печать мескую, то есть Орел з Сэм в нем вырисованым… которую урад меский на судах и иншых справах и потребах меских печатовать и того гербу ужывать мают вечные часы».
• 1609 год. Мазыр пацярпеў ад вялізнага пажару. Аднак ужо ў 1613 годзе коштам ахвяраваньняў завяршылася аднаўленьне ўмацаваньняў і места было «…абнесена высокім валам з 7 вежамі, або фортамі». У 1616 годзе староста Б. Стравінскі заснаваў у Мазыры касьцёл.
• 1655 год. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654–1667) маскоўскія войскі на чале з Валконскім захапілі і спустошылі места.
• 1-я палова XVIII стагодьдзя. У Мазыры збудавалі базылянскі манастыр, каля места – Кімбараўскія цыстэрыянскія кляштары. З 1752 году пачаў дзейнічаць кляштар марыявітак. У 1723–1773 гадох пры Фарным касьцёле існавала місія езуітаў. У 1726 годзе адкрылася езуіцкая школа, у 1773 годзе яе пераўтварылі ў сьвецкую вучэльню. У 1750 годзе казакі спустошылі кляштар цыстэрыянак ува ўрочышчы Кімбараўцы.
• 1724 год. У Мазыры існуюць Кіеўская, Оўруцкая, Сьвідоўская, Нагорная, Гончая і іншыя вуліцы. У месьце было два замкі – Верхні (Стары), які месьціўся на Замкавай гары, і Ніжні. У падножжа Замкавай гары быў Рынак, на паўночным захадзе ад яго знаходзіліся меская ратуша, пякарня і стайня. Гандаль вёўся ў 56 крамах, якія атачалі пляц. Тамака ж быў шпіталь. Паводле мескага пляну ў 1769 годзе icнавалi Пятніцкая, Слуцкая, Кіеўская, Жытомірская вуліцы і Рынак; у месьце было 211 двароў, 6 цэркваў і касьцёлаў, ратуша, 2 майстэрні для абпалу цэглы.
• 1793 год. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Менскай губэрні. У 1796 годзе царскія ўлады даравалі месту новы расейскі герб.
• 1918 год, люты. Мазыр занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
• 25 сакавіка 1918 году. Згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мазыр абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, дзейнічаў рэгістрацыйны пункт тавараў Беларускай цэнтральнай гандлёвай палаты. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Мазыр увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Гомельскага раёну.
• 5 сакавіка – 29 чэрвеня 1920 году. Места знаходзілася пад польскай уладай.
• 1924 года. Мазыр стаў цэнтрам раёну БССР.
• 27 верасьня 1938 году. Мазыр атрымаў афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. У 1938–1954 гадох ён быў цэнтрам Палескай вобласьці.
• 22 жніўня 1941 – 14 студзеня 1944 году. У часы Другое сусьветнае вайны  места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Катэдральны сабор сьвятога Міхала Арханёла й праваслаўны манастыр

У 1645 годзе з фундацыі палкоўніка Стэфана Лозкі ў Мазыры збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалтіай (1654–1667) маскоўскія войскі зруйнавалі комплекс.

У 1760–1778 гадох з фундацыі Казімера Аскеркі вялося будаваньне мураванага касьцёла і кляштарнага корпуса. Пры кляштары існавалі бібліятэка і пачатковая школа.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830–1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і гвалтоўна адабралі будынак у Сьвятога Пасаду. У колішнім кляштарным корпусе разьмясьціліся адміністрацыйныя ўстановы і шпіталь.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863–1864) маскоўскі гаспадар Аляксандар II асабістай пастановай загадаў перарабіць касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы): 5 верасьня 1865 году касьцёл пераасьвяцілі.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і разьмясьцілі ў будынку вязьніцу НКВД у Палескай вобласьці.

У 1990-я гады комплекс перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Каардынаты: 52.045786, 29.271477.

Вiдарыс сабора па стану на 2006 год

Касьцёл сьвятога Міхала Арханёла і кляштар цыстэрыянак

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кля́штар цыстэрыя́нак – помнік архітэктуры XVIII стагодьдзя. Знаходзіцца ў прадмесьці Кімбараўцы, на гістарычнай вуліцы Кімбараўцы, на правым беразе ракі Прыпяці. Твор архітэктуры барока. Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з брамай.

У 1743–1745 гадох з фундацыі Бэнэдыкта Ражанскага ў Анёльскай даліне за 3 кiлямэтры на паўночны ўсход ад Мазыра збудавалі кляштарны комплекс цыстэрыянак.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1804 годзе завяршылася стварэньне фрэскавай размалёўкі скляпеньняў касьцёла.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863–1864) у 1883 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. У 1888 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1893–1894 гадох помнік перабудавалі ў маскоўскім стылі.

За савецкім часам царкву зачынілі. У 1990-я гады будынкі вярнулі каталікам.

Каардынаты: 52.027633, 29.307463.

Замкавая гара. Мазырскі замак

Мазырскі замак – помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Мазыры. Знаходзіўся на беразе Прыпяці, на старажытным гарадзішчы. Існаваў у XV–XVIII стагодзьдзях. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Замак у Мазыры збудавалі ў XV стагодзьдзi на месцы драўляных фартыфікацыяў XIV стагодзьдзя. У 1520–1530-я гады яго зруйнавалі татары. Каля 1543 году замак аднавілі, ён меў тры гародні. У XVI стагодзьдзі цэнтральную частку места атачылі астрогам. Па перабудове ў 1576 годзе замак меў пяць вежаў. У 1609 годзе ён цалкам згарэў, адноўлены ў 1613 годзе. У 1649 годзе крэпасьць упала пад націскам Януша Радзівіла, які, захапіўшы Мазыр, спаліў замак дашчэнту, пасьля чаго паступова прыйшоў y заняпад. У XVIII стагодьдзi ён пераўтварыўся ў парадны замкава-палацавы комплекс, які складаўся з драўлянага палаца ў цэнтры і гаспадарчай зоны.

Мазырскi замак займаў мыс паміж шырокімі ярамі, якія праразалі высокі карэнны бераг Прыпяці. 4-гранныя вежы мелі па сем баявых ярусаў з падсябіцьцямі, а зьверху накрываліся шатровым дахам. Сьцяна з гароднямі мела два баявыя ярусы і таксама мела падсябіцьці з блянкаваньнем. Дзьве гародні былі прыстасаваныя для жылых мэтаў. На замкавым двары стаяла замкавая царква Сьвятога Спаса, некалькі 3-камэрных дамоў, скарбніца, сьвіраны, піўніца ды іншыя.

Iснуючы сёньня замак – гэта свайго роду фантазiя на конт таго, як магла б выглядаць абарончая крэпасьць у XVI стагодьдзi.

Каардынаты: 52.048118, 29.268660.

Уваход на тэрыторыю замка

Улицы, ведущие к замку (Ленинская, Комсомольская)

Уваход у замак

Аб’яднаны краязнаўчы музэй

Побач з новымi замкавымi пабудовамi на вяршыні Замкавай гары ў адным з гістарычных будынкаў знаходзіцца мясцовы краязнаўчы музэй.

Адрас: Гора Камунараў, 8

Вартавая вежа і віды зь яе

 

Вiд на горад з аглядальнай пляцоўкi

Пляц Ленiна

Райвыканкам

Каардынаты: 52.047382, 29.265705. Адрас: пляц Ленiна, 16.

Царква сьвяцiцеля Мiкалая Цудатворцы

Сьвята-Мікалаеўская царква – мураваны праваслаўны храм, што ўчынены ў 1993 годзе ў цагляным будынку ДТСААФ 1920-х гадоў. Помнік архітэктуры клясыцызму.

Каардынаты: 52.047668, 29.270013. Адрас: вулiца Савецкая, 154.

Самалёт-помнiк МiГ-17

Вулiца Iнтэрнацыянальная. Парк

Бровар Kiмбараўка

Гісторыя першага бровара ў Мазыры пачынаецца ў 1884 годзе. 15 лістапада гэтага года купец Майсей Шэндэраў Аляксандраў падаў прашэньне ў гарадзкую раду аб зладжваньнi завода ў сваім двухпавярховым доме па Кіеўскай набярэжнай. Купец атрымаў дазвол ад Менскага губернскай управы і праз год запрацаваў завод, на якім працавалі тры чалавекі. Усе працэсы былі ручнымі: ад загрузкі да разьліву. Было выпушчана прадукцыі на 1000 рублёў.

У 1911 годзе завод перайшоў у рукі Павіцкага, які вырашыў разліваць піва ў фірмовыя бутэлькі, якія прывозiлi на вытворчасьць з Санкт-Пецярбурга. У Павіцкага працавалі чацьвёра наёмных працоўных, яны займаліся і нарыхтоўкай, і разmьлівам піва.

Пасьля 1917 года завод часова перастаў выпускаць піва, бо новыя ўлады вырашылi там саліць рыбу для Чырвонай Арміі. Пазьней заводам валодалі прыватныя ўладальнікі, яны нанялі шмат працоўных, якія ў 1925 годзе разлівалі больш за паўсотні вёдраў піва, тут варыліся тры гатункі піва: «Баварскае», «Пільзенскае» і «Маргоўскае». У канцы 1920 гадоў Мазырскі бровар поўнасьцю перайшоў у рукі дзяржавы і быў мадэрнізаваны.

У час Другой сусьветнай вайны будынак завода пацярпеў. Па вайне ўлады горада аднавілі завод і пераабсталявалі, тут выпускаліся такiя гатункі піва як: «Рыскае», «Жыгулёўскае», «Аксамітнае», «Беларускае», «Украінскае» і 10 сартоў безалкагольных напояў.

Пасьля распаду СССР завод працягваў выпускаць піва, з’явіліся гатункі «Колас», «Багатырскае», «Прыпяць», «Кімбараўка» і іншыя.

Да 2002 года завод выпускаў гатункі піва: «Беларускае», «Рыскае», «Мазырскае аматарскае», «Колас», «Кімбароўка», «Маскоўскае», «Мазырскае сьветлае», «Багатырскае», «Мазырскае».

У 2004 годзе Мазырскі бровар перастаў выпускаць піва. На сёньняшні дзень завод вырабляе слабаалкагольныя напоі, у тым ліку квас, збіцень, медавуху, якія паспяхова ідуць на экспарт.

На тэрыторыі піўзавода ёсьць бар «Кімбароўка». У 2014 годзе ля чырвоных сьценаў завода здымалі ваенны фільм для расейскай кінастудыі.

Каардынаты: 52.045363, 29.276447. Адрас: вулiца Савецкая, 180.

Вулiца Ленiнская

Ленiнская, 42

Ленiнская, 64

Помнiк Пушкiну

Храм сьвятога вялікапакутніка Георгія Пераможцы

Каардынаты: 52.039214, 29.234063. Адрас: вуліца Рыжкова, Курган Славы 1.