Доўск – вёска за 31 кілямэтар на паўночны ўсход ад Рагачова, за 80 кіляметраў ад Гомеля. Праз Доўск праходзяць буйныя аўтамагістралі Магілёў – Гомель (Р43) і Бабруйск – Прапойск (М8, Е95).
На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі знойдзены курганны могільнік з 27 насыпаў, які сведчыць аб засяленьні гэтых мясьцінаў з даўніх часоў. Першая згадка пра Доўск належыць да XIX стагодьдзя.
Царква Покрыва Прасьвятой Божай Мацi
Галоўнай славутасьцю вёскi з’яўляецца Царква Покрыва Прасьвятай Мацi Божай, пабудаваная ў 1904 годзе.
Узвядзеньне Пакроўскай царквы прыпісваюць расейскаму пісьменьніку XIX стагодьдзя і стацкаму саветніку Міністэрства ўнутраных справаў Расеі Уладзіміру Кігну-Дзядлову, які ў тыя гады быў уладальнікам маёнтка ў Рагачоўскім раёне.
Да пачатку дзевяностых у Свята-Пакроўскім храме быў рэстаран, на другім паверсе знаходзілася кухня, у спадчыну ад якой засталіся савецкія стэнды грамадскага харчаваньня.
У 2003 годзе ў левай частцы пляца перад царквой быў усталяваны крыж у памяць аб ахвярах галадамору, асьвяцілі крыж у 2018 годзе.
Каардынаты: 53.157818, 30.462421.