Ашмянскі раён

Цудзенiшкi

Цу́дзенішкі – невялiчкая вёсачка за некалькі кілямэтраў ад памежнага пераходу Каменны Лог – Мядзiнiнкай.

Касьцёл сьвятога апостала Якуба

Першы касьцёл на гэтым месцы быў заснаваны ў пачатку XVII стагодьдзя пад тытулам сьвятога апостала Якуба. У 1628 годзе на сродкі пана Аляксандра Клоцкага было скончана аздабленне мураванай святыні.

У 1866 годзе, на хвалі рэпрэсіяў пасля разгрому паўстання Кастуся Каліноўскага, касцёл быў зачынены расейскiмi ўладамi і прымусова перададзены Маскоўскаму патрыярхату.

У 1920-я гады сьвятыня зноў стала каталіцкай, у 1929 годзе быў распрацаваны праект рэканструкцыі касцёла (праект знаходзіцца ў архіве парафіі), аднак да рэалізацыі справа не дайсьцiне пасьпела.

У савецкі час пастаяннага ксяндза ў парафіі не было, але касцёл не разрабавалі. З 1980-х гадоў сталыя набажэнствы аднавіліся.

Каардынаты: 54.537731, 25.764643.