Астравецкі раён

Альхоўка

Альхоўка – вёска на раке Страча ў 34 кiлямэтрах на паўночны ўсход ад Астраўцу.

У XIX стагодзьдзі гэта невялікая вёска ў Віленскім павеце Віленскай губэрнiі. У час вайны 1812 года прыгонныя сяляне актыўна змагаліся супраць французаў. З 1922 году вёска ў складзе Польшчы, у Варнянскай гміне Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва. Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР.

Царква сьвятога Iльлi

Царква сьвятога Ільлі была пабудаваная ў Альхоўцы ў 2010-х гадох.

Каардынаты: 54.807542, 26.234182.

Каардынаты: 54.807523, 26.234206