Астравецкі раён

Гервяты

Гервяты – вёска на рацэ Лошы, даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны.

Упершыню ў летапісах паселішча Гервяты згадваецца ў 1434 годзе.

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

У 1526 годзе ў Гервятах быў заснаваны каталіцкая парафія, а ў 1536 годзе біскуп віленскі Ян пабудаваў тут драўляны касьцёл Сьвятой Тройцы.

У 1899–1903 гадах на месцы старога драўлянага касьцёлу архітэктарам Вацлавам Міхневічам быў узьведзены велічны каменны храм. Паводле летапісаў, кожны дзень на будаўніцтве працавала больш за 70 чалавек, за вёскай адмыслова пабудавалі цагляны завод, дзе рабілі высакаякасную цэглу для храма. Вапну выраблялі з вапнавых камянёў, якія здабывалі ў рацэ Лоша, для трываласьці ў вапнавы раствор дадавалі яйкі, якія зьбіраліся тысячамі ў мясцовых сялянаў. Чарапіцу для даху прывозілі з Нямеччыны. Вышыня званіцы касцёла складае 61 мэтар і, мяркуючы, па ўсім, Гервяцкі касьцёл з’яўляецца самым высокім храмам Беларусі.

Перад касьцёлам стаяць некалькі драўляных крыжоў з багатай разьбой, што характэрна для літоўскіх храмаў. Вакол храма разьбіты ландшафтны парк з рэдкімі дэкаратыўнымі расьлінамі і фігурамі апосталаў. Многія мастацтвазнаўцы лічаць касьцёл у Гервятах калі і не самым прыгожым храмам краіны, то як найменьш, адным з самых яркіх, і ўжо дакладна абавязковых да наведваньня. Касьцёл у Гервятах называюць «маленькай Швэйцарыяй» і «беларускім Нотр-Дамам».

Каардынаты: 54.687107, 26.144315.

Вiдарыс апсыды касьцёла

Унутранае ўбранства касьцёла

Вадзяны млын

Недалёка ад касьцёла ў XIX стагодьдзі пабудавалі драўляны вадзяны млын на рацэ Лоша. У савецкі час яна перастала функцыянаваць, але ў канцы васьмідзесятых гадоў млын аднавілі.

Каардынаты: 54.686053, 26.144830.

Ад млына можна яшчэ раз кінуць погляд на касьцёл. Альтэрнатыўны ракурс таксама вельмі добры.