Астравецкі раён

Кемелiшкi

Кеме́лiшкi – невялікая вёсачка ў 15 кілямэтрах ад дарогі Р45, якая вядзе да памежнага пераходу Катлоўка – Лаварышкес, у 5 кілямэтрах ад самой мяжы.

Пасьля акупацыі вёскі Кеме́лішкі ў кастрычніку 1941 гада немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму зьнішчэння габрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета, якое знаходзілася каля касьцёла. Месца гэта не ахоўвалася і не было агароджанае, але габрэяў, якія самавольна выйшлі за яго межы, катавалі і забівалі. Вязьні знаходзіліся ў невыносных умовах. Нованароджаных немаўлятаў нацысты і паліцаі адразу ж забіралі ад маці і забівалі. Большую частку моладзі гета неўзабаве выслалі ў канцэнтрацыйныя лагеры, а тыя, хто змог, беглі ў лес да партызанаў.

24 кастрычніка 1943 гады ў Кеме́лiскае гета прыбыла брыгада карнікаў зь Вільнюса, якая складалася з немцаў-эсэсаўцаў і літоўцаў – служачых вермахта, пад камандаваннем нямецкіх афіцэраў, у тым ліку гэбiцкамэнданта Вільна Вульфа. Частка салдатаў адправілі на капаньні расстрэльнай ямы ў маёнтак Малыя Сьвiранкi недалёка ад Кемелiшак. Астатнія карнікі пачалі прачэсваць месцы за межамі гета і суседнія вёскі ў пошуках габрэяў.

Перад габрэямі, якіх сагналі ў Кеме́лішкі, выступіў нямецкі афіцэр і абвясьціў, што ўсе яны як «непаўнавартасная і шкодная» нацыя будуць забітыя. Затым наканаваных людзей пабудавалі ў калёну па 4 чалавекi і пад канвоем павялі да месца расстрэлу. Перад гэтым усім яшчэ моцным мужчынам зьвязалі рукі. Усяго ў калёне апынуліся 350–400 чалавек.

Каля ямы габрэяў партыямі па некалькі дзесяткаў чалавек прымушалі распранацца да ніжняй бялізны, спускацца ў магілу і класьціся тварам уніз. Ляжачых расстрэльвалі з аўтаматаў, а наступным загадвалі класьціся зьверху на забітых. Расстрэл працягваўся каля двух гадзінаў. Выратавацца ня ўдалося нікому, акрамя аднаго чалавека. Падчас гэтай «акцыі», якімі нацысты называлі арганізаваныя імі масавыя забойствы, мясцовым жыхарам катэгарычна забаранілі выходзіць з дамоў.

Арганізатарамі і выканаўцамі забойстваў габрэяў у Кеме́лiшках, па дадзеных расьсьледаваньне камісіі ЧГК, былі: гэбiцкамэндант Вільна Вульф, камэндант нямецкай паліцыі Кеме́лiшак Іван Лазуга, камэндант паліцыі Кеме́лiшак Ракаўскі, войт Кеме́лiшскай воласьці Баляслаў Вікенцьевіч Легавец, сакратар Кемелишской воласьці Пузырэўскі.

У 1945 году камісія ЧГК зрабіла выкрыцьцё брацкае магілы і ўстанавіла: «Даўжыня магілы – 20 мэтраў, шырыня – 4 мэтры, глыбіня – каля 3 мэтраў … Забойства людзей ажыццяўлялася стрэламі ў галаву разрыўнымі кулямі». Большасьць ахвяраў, якія спачываюць у дадзеным масавым пахаваньні, былі габрэямі з Кеме́лiшак і Пабрадзе. Усяго ў Кеме́лішках былі забітыя больш чым 500 габрэяў.

У 1992 годзе Шмуэль Кэран-Кроль – адзіны з тых, што выратаваліся, пры садзейнічаньні мясцовых уладаў усталяваў помнік ахвярам генацыду габрэяў у Кеме́лiшках з надпісам на трох мовах: «Тут пахаваны больш 500 габрэяў, расстраляных нацыстамі 24.10.1942 года».

Касьцёл Нараджэньня Багародзiцы

У 1781 годзе ў Кеме́лішках быў пабудаваны касьцёл Нараджэньня Панны Марыі і тады ж тут заснавалі Ордэн місіянэраў.

Касьцёл узьведзены па фундацыі Станіслава Прушынскага, асьвечаны ў 1799 годзе віленскім біскупам-суфраганам Давыдам Пільхоўскім. У 1866–1869 гадах пробашчам служыў вядомы рэлігійны дзеяч, гісторык рымска-каталіцкай царквы Ян Курчэўскі. У 1931 годзе пры касьцёле існаваў кляштар місіянэрак.

В 1897 годзе касьцёл быў рэканструяваны.

Каардынаты: 54.857371, 25.882263.