Астравецкі раён

Клюшчаны

Клюшчаны – вёска ў трох кілямэтрах ад беларуска-літоўскай мяжы.

Касьцёл Сьвятога Iоахiма (болей ня icнye)

Галоўнай славутасьцю Клюшчанаў да нядаўняга часу з’яўляўся драўляны касьцёл Святога Яўхіма, першапачаткова пабудаваны па розных дадзеных альбо ў 1726 годзе, альбо ў 1887 годзе. Аднак, нажаль, раніцай 6 чэрвеня 2017 года, касьцёл згарэў дашчэнту па прычыне няспраўнасьці электраправодкі.

Дадзены храм быў вядомы тым, што гэта быў адзін з першых храмаў, дзе ў пачатку XX стагодьдзя была прачытаная пропаведзь на беларускай мове. У тыя часы гэта было унікальным з’явай, бо да гэтага беларуская мова афіцыйна не выкарыстоўвалася ані ў касьцёлах, ані ў цэрквах. Касьцёл у Клюшчанах функцыянаваў да 1948 года і шчасна перажыў абедзьве Сусветныя вайны. У савецкі час быў зачынены. У пачатку 1990-ых гадоў у паўразбураным стане быў вернуты вернікам.

З тых часоў намаганьнямі мясцовых вельмі нешматлікіх прыхаджанаў праводзілася паступовая рэстаўрацыя храма. Да моманту ўзнікненьня пажару вонкавае і ўнутранае абліччы храма былі выдатна адноўленыя, аднак электраправодка усё яшчэ заставалася ў аварыйным стане, што і паслужыла прычынай пажару. Агонь зьнішчыў храм цалкам. Шанцаў на аднаўленне, нажаль, няма. Дакладней будзе сказаць, што аднаўляць няма чаго. У Беларусі засталося ня так ужо і шмат старажытных драўляных касьцёлаў у добрым стане, тым больш сумнай з’яўляецца страта аднаго зь іх. Выратаваць не ўдалося анічога. Паспелі выцягнуць толькі кнігу 1887 гады з архівамі, але і яна напалову згарэла.

Каардынаты: 54.964833, 26.158540.

Вось так касьцёл выглядаў за год да трагедыі.

А вось што ўбачылі жыхары вёскі ранiцай 6 чэрвеня 2017 года пасьля пажару. Фота «Нашай Нiвы».