Малая Бераставіца – вёска за 12 кiлямэтраў на паўночны захад ад Вялікай Бераставіцы, цэнтар Малабераставіцкага сельсавету. На захад ад пасёлка працякае рака Свіслач, у навакольлях – сетка меліярацыйных каналаў. Праз Малую Бераставіцу праходзіць аўтадарога Р99 на ўчастку Вялікая Бераставіца – Горадня. За 10 кiлямэтраў на захад ад пасёлка праходзіць мяжа з Польшчай.
Вядома з XVI стагодьдзi У 1552 годзе Бераставіца – маёнтак, уладанне А. Валовіча і іншых у Гродзенскім павеце ВКЛ.
3 1795 ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскім павеце. У канцы XVIII стагодьдзя – валоданьне Юндзілаў, пазьней Солтанаў. У 1845 г. маёнтак належаў А. І. Валкавыцкаму, уключаў 4 фальваркі – Генюшы (з аднайменнай вёскай), Малая Бераставіца (з вёскамі Бераставіцы і Каменка, часткай вёскi Хілякі), Пятруліна (з в. Канчаны), Світкова (з большай часткай вёскi Хілякі). У маёнтку было больш за 870 сялян, 2 заезныя дамы на дарозе ў мястэчка Сьвіслач, карчма, 2 млыны (ветраны і вадзяны), паравая вінакурня. У маёнтку разводзілі танкарунных авечак (статак налічваў каля 1300 галоў), мелася больш за 180 галоў буйной рагатай жывёлы, на мясцовыя патрэбы выраблялі цэглу і вапну. Сяляне маёнтка акрамя сельскай гаспадаркі займаліся вырабам пражы, палатна і простага сукна. Вёска Бераставіца налічвала 26 двароў, 219 жыхароў.
У час паўстаньня 1863–1864 гадох ў Малую Бераставіцу 20 траўня 1863 года ўвайшоў атрад паўстанцаў. У 1866 годзе па распараджэньні царскіх уладаў быў зачынены Малабераставіцкі касьцёл, пабудаваны ў 1851–1863 гадох, яго маёмасьць перадалі Крынкаўскаму храму, а будынак і зямлю – Малабераставіцкаму праваслаўнаму прыходу, пры якім працавала школа.
Малая Бераставіца. Малюнак Напалеона Орды. 4.04.1868

Паводле перапісу 1897 года ў сяле 4 двары, 28 жыхароў, валасное праўленьне, 2 праваслаўныя царквы, народнае вучылішча, у маёнтку 75 жыхароў. У 1912 годзе ўладальнік маёнтка В.Валкавіцкі атрымаў дазвол на будаўніцтва крухмальнага завода. У 1914 годзе ў маёнтку 117 жыхароў.
3 жніўні 1915 года Малая Бераставіца акупаваная германскімі войскамі, з лютага 1919 – польскімі войскамі. У канцы ліпеня 1920 года – Чырвонай Арміяй, а ў верасні зноў польскімі войскамі. У 1919–1939 гадох Малая Бераставіца – у складзе мiжваеннай Польскай Рэспублікі. Цэнтар гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
Паводле некалькіх крыніцаў, у верасьні 1939 года ў вёсцы адбыўся пагром польскага насельніцтва. Мясцовыя камуністы і крыміналісты, габрэі й беларусы, жорстка забілі мясцовых палякаў, у тым ліку графаў Валкавіцкіх, ураднікаў гміны, лістаноша й настаўніка. Забойствы мелі этнічны й клясавы характар. Сьледзтва, якое ў 2001–2005 гадох вёў польскі Інстытут нацыянальнай памяці, не дазволіла аднак раскрыць дакладных акалічнасьцяў падзеі.
З 12 кастрычнiка 1940 года вёска – цэнтар Малабераставіцкага сельсавета Крынкаўскага раёна. У былым маёнтку была створана рыбная гаспадарка, адчынілася бальніца на 40 ложкаў. У вёсцы працавала амбуляторыя. Акупаваная ныцыстамі з чэрвеня 1941 года да канца ліпеня 1944 года.
Касьцёл сьвятога Антонія Падуанскага
Касьцёл пабудаваны паводле хадайніцтва і па фундацыі ўладальніка маёнтка памешчыка А. Ваўкавыцкага паміж 1851 і 1863 гадамi з цэглы ў рэтраспектыўна-расейскiм стылi. Верагодны аўтар праекта храма – гарадзенскі каморнік Малевіч. Па здушэньнi вызвольная паўстаньня ў 1864 закрыты. 3ь яго званіцы зняты старажытны 6-пудовы звон і перанесены ў суседнюю праваслаўную царкву. Надпіс на звоне сведчыць, што ён быў ахвяраваны мясцовай Сьвята-Дзмітрыеўскай царкве: «Благоверная раба Божия Іванова Саковая к церкви св. Димитрия Мало-Берестовицкой. Афон лето 1579 г.». Першапачатковы выгляд касцёла вядомы па акварэлі Н. Орды 1868 года (аднанефавы храм з сігнатуркай над уваходам).
У 1933 годзе храм перададзены каталiцкая парафii і адноўлены.
Каардынаты: 53.290960, 23.932781.




Сядзібна-паркавы ансамбаль Валкавіцкіх
Сядзібна-паркавы ансамбль Ваўкавіцкіх – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры другой паловы XVIII стагодьдзя. Захаваліся будынак крухмальнага завода, службовая пабудова, дом для працоўных і рэшткі парку. Сядзібны дом згарэў у 1980 – 1990-х гадох.
Мяркуемае месца знаходжаньня сядзiбы: 53.289512, 23.925384.
Колiшняя сядзіба. Крухмальны завод
Каардынаты: 53.289413, 23.923975.




Царква сьвятога Дзьмітрыя Салунскага
Царква пабудаваная ў 1866 годзе з цэглы і бутавага каменю па тыпавому праекту № 2 (мураўёўка) на 300 чалавек у цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-расейскага стылю.
Каардынаты: 53.291165, 23.930592.




