Гарадзенскі раён

Капцёўка

Вёска Капцёўка знаходзіцца ў 12 кiлямэтрах на паўднёвы ўсход ад цэнтра Гораднi. Праз яе цячэ невялікая рэчка Капцяўчанка, прыток Нёмана.

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ставіцца да тых рэдкасцьцяў, што былі ўзьведзеныя палякамі ў міжваенны перыяд. 30 студзеня 1936 года на сходзе жыхароў гміны Сьвятліца было вырашана пачаць будаўніцтва храма ў Капцёўцы. 26 красавіка 1936 віленскі мітрапаліт арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскi асьвяціў пляцоўку пад будаўніцтва, а 5 ліпеня абвясьціў аб стварэньні ў Капцёўцы новай парафіі. Да верасьня 1939 плябанія была ўжо гатовая, заставалася толькі накрыць сьцены касьцёла дахам. Але ўсе працы былі спыненыя, бо на тэрыторыю Гарадзеншчыны ўвайшла Чырвоная Армія. Новую капліцу адразу ж забралі пад амбулаторыю. Падчас Другое сусветнае вайны касьцёл дзейнічаў таемна. Неўзабаве пасля заканчэння вайны касьцёл пераабсталявалі пад склад, а праз некалькі гадоў яго ў ім размясцілі млын.

У 1988 годзе быў створаны Камітэт па справах вяртаньня вернікам касьцёла ў Капцёўцы. У 1991 ён быў вернуты парафіянам ў практычна цалкам разбураным стане. 14 ліпеня 1991 прыход наведалі кардынал Эдмунд Шока, чые бацькі былі родам з суседняй вёскі Путна, і пазьней эмігравалі ў Амерыку, а таксама біскуп Аляксандр Кашкевіч. Яны правялі першую пасьля вайны службу, пасля чаго пачалося аднаўленьне сьвятыні. 15 ліпеня 1995 асьвяцілі сам храм, а 15 сакавіка 1997 года асьвяцілі новы звон, якому далі імя «Марыя». Рэстаўрацыя была скончаная ў 2000 годзе.

25 сакавіка 2006 генерал ордэна паўлінаў на Яснай Гары Ізыдор Матушэўскі ахвяраваў касьцёлу ў Капцёўцы копію абраза Маці Божай Яснагурскай. 3 траўня 2006 абраз быў урачыста ўнесены на Узгорак надзеі (комплекс каплічак) ў Капцёўцы. 8 ліпеня 2007 кардынал Эдмунд Казімір Шока і біскуп Аляксандр Кашкевіч асьвяцілі абраз Маці Божай Яснагурскай разам з каменнай плітой алтара. 23 сакавіка 2010 на Узгорку надзеі быў устаноўлены санктуарый Маці Божай Яснагурскай – Цярпліва Слухаючай, сюды прыходзяць пілігрымкі.

Каардынаты: 53.564601, 23.869978.

Iнтэр’еры касьцёла

Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы

Ёсьць у Капцёўйы і праваслаўная Усьпенская царква, пабудаваная ў 1864–1868 гадох у рэтраспэктыўна-расейскім стылі з бутавага каменя.

Каардынаты: 53.566891, 23.871275.