Гарадзенскі раён

Занявічы

Заняві́чы (папярэдняя назва – Абрэмшчына) – невялiчкая вёсачка ў 12 кілямэтрах на ўсход ад Індуры ў 10 кіламетрах ад выгіны Нёмана каля Квасоўкі.

Касьцёл Сьвятога Сэрца Пана Езуса

Капліца ў стылі клясіцызму ў кілямэтры з паловай на паўночны ўсход ад вёскі была пабудаваная ў 1852 годзе. Яна служыла пахавальняй роду Цалінскiх. У 1917 годзе капліцу перадалі звычайным вернікам, там з’явіўся прыход, тады ж капліца была перабудаваная, у выніку чаго набыла сваё цяперашняе аблічча.

Цаліна Бажэнцкая вядомая тым, што была жонкай і маці, а пасля сьмерці мужа заснавала кангрэгацыю сясьцёр Уваскрэшаньня Гасподняга.

Каардынаты: 53.464156, 24.047229.