Іўеўскі раён

Бакшты

Бакшты – невялікая вёска на паўшляху з Валожына ў Іўе. У пісьмовых крыніцах вёска Бакшты ўпершыню згадваецца ў хроніках крыжакоў ў ХIV стагодьдзi. У 1387 годзе Вялікі князь Літоўскі Ягайла перадаў Бакшты Віленскаму біскупству.

Пры вялікім князю Літоўскiм і карале польскiм Казіміры IV Ягелончыке (1440–1492) Бакшты належылі Кежгайлам.

Цікавы факт з жыцьця вёскі. У 1627 году сяляне скардзіліся на мясцовага ксяндза Кеўля, які іх крыўдзіў, ўводзіў цяжкія чынш і іншыя падаткі.

Царква сьвятога Панцеляймона

У 1950 годзе ў вёсцы згарэў праваслаўны храм, у 1952 году службы праходзілі на дамах у мясцовых жыхароў. Новая цагляная царква была пабудаваная ў 1995 годзе.

Каардынаты: 53.937946, 26.189054.

Грамадзянская забудова вёскi

Замалёўка