Іўеўскі раён

Дуды

Дуды – вёска каля ракі Дудлянкі ў 6 кілямэтрах ад цэнтра Іўя, гэта старадаўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны.

Упершыню Дуды ўпамінаюцца ў XVI стагодьдзi як сяло, цэнтар староства Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1608 годзе ў Дудах існаваў касьцёл, адрамантаваны на сродкі ўладальнікаў маёнтку Хадкевічаў.

З 1665 году маёнтак перайшоў да Яна Казімера Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, пазьней — да ягонага сына Самуэля Міхала. З 1709 году Дуды знаходзіліся ў валоданьні М. Валовіча, маршалка вялікага, потым Замойскіх, Пацаў, з 1725 году Буйніцкіх, пазьней Гераніма і Варвары Зяньковічаў. У 1789 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі

У 1608 годзе Дудзкае староства знаходзілася ва ўладаньні ваяводы віленскага Караля Хадкевіча і, як сведчаць архіўныя дакумэнты, у гэтым годзе ён выдзяліў на касьцёл у Дудах значныя ахвяраваньні. Такім чынам, хоць датай заснаваньня дудскага касцёла і лічыцца 1608 год, атрымліваецца, што ў гэты час сьвятыня ўжо існавала.

Сьвятыня была нанова адбудавана ў 1772 годзе. У 1781 годзе віленскі біскуп Тамаш Зяньковіч кансэкраваў сьвятыню пад тытулам Нараджэньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі.

На хвалі рэпрэсіяў пасьля задушэньня паўстаньня 1863 года дудзкая парафія была пазбаўленая самастойнасьці, ў другой палове ХIХ стагодьдзя касьцёл Нараджэньня Найсвяцейшай Дзевы Марыі пазначаецца як філіяльны ад іўеўскай парафіі. Але з 1920-х гадоў самастойнасць дудзкай парафіі была адроджаная.

Касьцёл быў рэканструяваны ў 1908 годзе. У 1930-я гады на сродкі мясцовага землеўладальніка Гераніма Зяньковіча і яго жонкі Барбары быў надбудаваны трэці ярус вежаў.

У савецкі час касьцёл дзейнічаў бесперапынна, нягледзячы на тое, што парафія афіцыйна была знята з рэгістрацыі. Па некаторых зьвестках, касьцёл быў зачынены ў 1959, у ім зрабілі сховішча, але ў 1983 годзе вярнулі парафіянам.

Каардынаты: 53.914920, 25.860412.

Iнтэр’еры касьцёла

Галоўны алтар

Скульптурная кампазiцыя ў верхняй частцы алтара

Столя

Хоры i арган

Від на ўнутраны аб’ём касьцёла з хораў