Іўеўскі раён

Ліпнішкі

Лі́пнішкі – вёска на рацэ Апіца, недалеко от её впадения в реку Гавья. Гэта даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны знаходзяцца за 14 кiлямэтрых на паўднёвы захад ад Іўя.

Упершыню Ліпнішкі згадваюцца ў XV стагодьдзі як валоданьне вялікіх князёў літоўскіх. У 1528 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў паселішча Альберту Гаштольду за зняцьце маскоўскай аблогі з Полацка і заключэньне міру з татарамі. Магдэбургскім правам Лiпнiшкi валодаюць з 1633 года, атрыманых ад караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы.

У 1856 годзе расейскі Сенат адхіліў прашэньне жыхароў Ліпнішак аб зацьверджаньні iх у мяшчанскай званні, на што тыя адмовіліся выконваць паншчыну. Арганізатараў выступленьня кінулі ў вязніцу, што ў сукупнасці з іншымі праявамi незадаволенасьці вылілася ў масавыя сялянскія хваляваньні 1862 года, жорстка падушаных расейскімі карнымі войскамі.

Касьцёл Сьвятога Казімера

Парафіяльны касьцёл у Лiпнiшках быў заснаваны ў 1510 годзе па фундацыі караля Жыгімонта I Старога. Першапачаткова сьвятыня была асьвечана, магчыма, пад тытулам сьвятой Ганны (культ святога Казіміра быў зацьверджаны толькi ў 1521 годзе). Апошняя драўляная сьвятыня была пабудаваная ў 1804 на сродкі князя Аляксандра Безбародкі, тагачаснага ўладальніка мястэчка, і асьвечана пад тытулам сьвятога Казіміра, але амаль праз стагодьдзе, у 1890 годзе, знішчаная пажарам. Пры парафіі дзейнічала школа.

Будаўніцтва каменнага касьцёла пачалося паводле праекта губернскага архітэктара Полазава, які быў зацьверджаны 2 сьнежня 1892 года. Верагодна, калі ўзьвялі сьцены, было вырашана змяніць праэкт – павялічылася вежа-званіца і быў павышаны двухсхільны дах. У 1900 намаганьнямі парафіян над Ліпнішкамі ўзнёсься велічны і стромкі нэагатычны спічак новага касьцёла. У 1927 годзе віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі кансэкраваў касьцёл пад гістарычным тытулам сьвятога Казіміра, што пацьвярджае дата 1900–1927 на прэсбітэрыі.

У савецкі час касьцёл сьвятога Казіміра дзейнічаў бесперапынна, але ў 1951 годзе ўлады канфіскавалі будынак плябаніі. Пробашч быў вымушаны пасяліцца над сакрыстыяй. У 1970-я гады касьцёл i прыдарожная капліца на плошчы былi залічаныя да помнікаў архітэктуры.

З 1976 парафію абслугоўваюць капуцыны. У 1991 генэрал ордэна даў згоду на заснаваньне ў Ліпнішках манаскага дома, разлічанага на трох манахаў.

Неабходна адзначыць незвычайнае рашэньне вонкавай абліцоўкi сьценаў, выкананае з цёмных каменных груд, што вылучае касьцёл ня толькі па яго архітэктурным вартасьцям, але і па каляроваму вырашэньню.

Каардынаты: 54.007691, 25.603739.

Iнтэр’ер касьцёла