Іўеўскі раён

Суботнiкi

Субо́тнікі – вёска на правым беразе ракі Гаўі, за 18 км на поўнач ад Іўя.Гэта даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны.

Сучасную назву Суботнікі носяць з 1545 году, да таго яны звычайна ўпамінаюцца (яшчэ зь Вітаўтавых часоў) як Геранёны Манівідавы (паводле імя Войцеха Манівіда) i налыжылi Радзiвiлам.

У 1636 годзе на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касьцёл (не захаваўся).

У сучасный гiсторыi Суботнiкi вядомыя тым, што тут нарадзiўся Зянон Пазьняк – беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ, археоляг, мастацтвазнавец, празаік, паэт.

Касьцёл Сьвятога Ўладзіслава

Парафіяльны касьцёл у Суботнiках быў зафундаваны віленскім ваяводам Войцехам Манівідам яшчэ ў 1423 годзе. Новая драўляная сьвятыня была пабудаваная па фундацыі караля Жыгімонта I Старога 24 лістапада 1545, аднак у часы кальвінізму драўляны касьцёл стаяў спустошаны, не маючы ўласнага пробашча. У 1573 годзе князь Альбрэхт Радзівіл, першы ардынат клецкі, калі навярнуўся з кальвінізму ў каталіцызм, аднавіў касьцёл у Суботніках і надзяліў сьвятыню вялікім капіталам. Але і гэтая святыня не захавалася. У 1755 годзе апошняя драўляная сьвятыня ў Суботніках была пабудаваная на сродкі Юрыя Абрамовіча, тагачаснага ўладальніка мястэчка, і ягонай жонкі Марыі. Касьцёл быў асьвечаны пад тытулам сьвятога Юрыя.

Чарговы ўладальнік мястэчка граф Уладзіслаў Умястоўскі з жонкай Янінай вырашылі пабудаваць тут ужо каменны касьцёл. Падмурак заклалі ў 1900 годзе, а ў 1904 сьвятыня ў нэагатычным стылі ўзьнеслася над навакольлем. Новазбудаваны касьцёл быў кансэкраваны 1 чэрвеня 1928 года віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім пад тытулам сьвятога Уладзіслава, караля Угорскага.

У Другую сусьветную вайну касьцёл быў часткова разбураны. У 1947 годзе яго аднавiлi, накрылi чарапіцай, у 1972 годзе перакрылi бляхай. Касьцёл дзейнічаў у час савецкай улады, быў залічаны да помнікаў архітэктуры.

Каардынаты: 54.093486, 25.751948.

Недалеч ад касьцёла знаходзіцца будынак, у якім размешчаны сельсавет, дом быту, банк і аптэка, і, магчыма, нешта яшчэ.