Карэліцкі раён. Мiр

Частка 1. Горад

У сваёй большасьці жыхары паселішча здаўна займаліся агародніцтвам, земляробствам і жывёлагадоўляй. У старажытныя стагоьддзi тут пасяліліся рамесьнікі і гандляры. Да першай паловы XVIII стагодьдзя колькасьць прадстаўленых прафесіяў перавышала 60. Прафесійныя ўменьні ў асноўным вызначаліся нацыянальнай прыналежнасьцю: татары займаліся агародніцтвам, вырабам скур і вырабам павозак; габрэі – гандлем і ліхвярствам; цыганы – конным промыслам; а беларусы аддавалі перавагу працу рамесьнікаў.

На мірскія кірмашы сцякаліся тавары і купцы з усёй Рэчы Паспалітай, а таксама з Расеі.

Каларыт кірмашоў не пакінуў абыякавым знакамітых відавочцаў, якія наведалі мястэчка: Якуба Коласа (які апісаў тутэйшую абстаноўку ў паэме «Сымон-музыка») і Уладзіслава Сыракомлi (менавіта тут ён пачуў расказ фурмана-паштальлёна, які потым лёг у аснову верша «Паштальлён», у вольным польска-рускам перакладзе Леаніда Трафолева, які стаў народнай песняй «Калі я на пошце служыў фурманам …»)

Мир таксама меў гандлёвыя сувязі з Лейпцыгам, Кёнігсбергам, Мэмалем і Лібавай.

Камяніцы на Рынку

Касьцёл сьвятога Мiкалая

Касьцёл Святога Мікалая – помнік архітэктуры XVI стагодьдзя. Знаходзіцца на гістарычным Рынкавым пляцы.

Першы драўляны касьцёл у Міры збудавалі ў пачатку XVI стагодьдзя па фундыцыi Ільлінічаў. У 1599 годзе на сродкi князя Мікалая Радзівіла «Сіроткі» пачалося ўзьвядзеньне мураванага касьцёла ў стылі рэнэсансу і барока, закончанае ў 1605 годзе. У 1710 годзе па ініцыятыве князя Караля Станіслава Радзівіла будынак касьцёла капітальна адрамантавалі. Пры касьцёле з XVIII стагодьдзя існавалі царкоўная школа і шпiталь.

Па задушэньнi нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў 7 кастрычніка 1865 года ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна зачынілі касьцёл і перарабілі яго пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1876 годзе падчас рамонту ніжні ярус будынка перакрылі жалезам. У 1888 годзе расейскія ўлады перабудавалі касьцёл у маскоўскім стылі. Падчас міжваеннай Польскай Рэспублікі сьвятыня была вернутая каталікам. У 1940-я гады савецкія ўлады касьцёл закрылі, разбурылі два верхніх яруса вежы і дзьве бакавыя круглыя ​​вежкі па краях. У 1990 годзе касьцёл зноў вярнулі каталікам, у 2001 годзе пачаліся рэстаўрацыйныя работы.

Каардынаты: 53.452863, 26.465445.

Царква Насьвяцейшае Тройцы

Ледзь у баку ад Рынка і яго камяніцаў знаходзяцца гандлёвыя шэрагі і Траецкая царква, пабудаваная ў XVI стагодьдзі.

У 1695 годзе з фонду Мікалая Радзівіла «Сіроткі» ў Міры збудавалі драўляную уніяцкую царкву. На мяжы XVI–XVII стагодьдзяў драўляны будынак замянілі на каменны ў стылi барока. Аўтарства праекта царквы прыпісваюць Е.М. Бэрнардони. У 1705 годзе пры царкве па фундацыі Кáроля Станіслава Радзівіла пачаў дзейнічаць базылянскі манастыр.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай царква і манастыр працягвалі дзейнічаць, аднак у 1824 годзе ўлады Расейскай імпэрыі манастыр ліквідавалі, пазьней уніяцкую царкву сілком перадалі ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату. Пасьля пажару 1865 годзе царкву перабудавалі ў маскоўскім стылі, у выніку першапачатковае аблічча царквы не захавалася, а атрымалася стандартная мураўёвка.

Каардынаты: 53.454773, 26.467121.

Ешыбот (Ешыва)

Ешыва (ешыбот) – габрэйская вышэйшая рэлігійная навучальная ўстанова. Мірскi ешыбот заснаваны ў 1815 годзе і з’яўлялася другім па велічыні (250 вучняў) пасля валожынскай ешывы для падрыхтоўкі рабінаў. Быў зачынена савецкімі ўладамі ў 1940 годзе. Па сённяшні дзень мае свае аддзяленьні ў Ізраілі і ЗША і з’яўляецца найбуйнейшым з ешыботаў літоўскага напрамку ў артадаксальным юдаізме.


Будынак адміністрацыi габрэйскай абшчыны

У будынку на фатаграфіі ніжэй размяшчалася адміністрацыя габрэйскай абшчыны (кагала), пабудаванае ў пачатку XXстагодьдзя. Па іншых зьвестках, пры адміністрацыі знаходзіўся і банк.


Сынагогальны двор. Галоўная сынагога

Проект синагоги в Мире был утвержден в 1896 году, тогда же началось и строительство.

Каардынаты: .

Вiдарыс замку Ільлінічаў–Радзівілаў зь места

З самога пасёлка добра бачны замак, але каб яго разгледзець, трэба прайсьці паміж агародаў мясцовых жыхароў.

Наступная частка. Частка 02. ⟶
Замак Ільлінічаў-Радзівілаў