Замак Ільлінічаў-Радзівілаў. Iнтэр’еры












Уладальнiкi Мiрскага замка



Уладальнiкi замка. Князi Радзiвiллы

Уладальнiкi замка з роду Вiтгенштэйнаў


Сенi
Сенi – памяшканьне, якое аб’ядноўвала уваход у замак з астатнiмi памяшканньнямi. Сенцы аддзялялi жытловую частку палаца ад параднай i давалI пачатак анфiладзе пакояў. Яны маглi выкарыстоўвацца для адпачынку слуг гасьцей, якiя прыязджалi. Як правiла, у iх выводзiлiся комiны i топкi з усiх суседнiх памяшканьняў, што рабiла сенцы адным з самых цёплых месцаў будынка. Самi печы маглi быць злучаныя з камiнамi для лепшага асьвятленьня прасторы. Афармленьне i мэбля былi простымi. Асьвятленьне было верхнiм (падвясная люстра на некалькi сmвечак) а,о насьценным (над уваходам разьмяшчалi шкляны лiхтар). На сьценах, асаблiва ў цэнтральных сенцах, разьмяшчалi паляўнiчыя трафэi, жывапiс. Падлога часьцей была з цэглы або насланая дубовымi дошкамi.

Замкавая бiблiятэка князёў Сьвятаполк-Мiрскiх
Бiблiятэка – неад’емная частка палаца цi замка. У бiблiятэцы захоўвалiся ня толькi кнiгi некалькiх пакаленьняў продкаў, яле i сямейныя архiўныя матэрыялы, старажытныя гравюры i карты, часопiсы i газэты. Маецца адзiная дакумэнтальная крынiца – фотаздымак 1930-х гадоў, на якiм князь Мiхаiл Мiкалаевiч Сьвятаполк-Мiрскi паказаны за чытаньнем за круглым сталом зь лямпай, магчыма, у iнтэр’еры бiблiятэкi. У экспазiцыi рэканструктараваны iнтэр’ер замкавай бiблiятэкi 1930-х гадоў.
Наяўнасьць значнай коласьцi кнiг на многiх замежных мовах у прыватнай бiблiятэцы Сьвятаполк-Мiрскiх пацьвярджаецца шматлiкiмi ўспамiнамi слуг-мiран, якiя сьцвярджалi, что князь чытаў на некалькiх замежных мовах. У бiблiятэцы князя мелiся iнкунабулы, псалтыр у вокладцы са слановай косьцi, энцыкляпэдыi, рознамоўная лiтаратура па шахматах. Вялiкая частка кнiг, якiя зьбiралiся Сьвятаполлк-Мiрскiмi некалькi дзесяцiгодьдзяў, бясследна зьнiкла ў лiхалецьцi 1939-х года.
У 1940-я гады школьнкi – дзецi жыхароў Мiра выкарыстоўвалi каштоўныя ўсходнiя кнiгi з бiблiятэкi, якiя лiчылiся непатрэбнымi, ў якасьцi пiсчай паперы , каб пiсаць мiж радкоў.
Зараз у бiблiятэцы знаходзяцца кнIгi на замежных мовах, перададзеныя з Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi.


Кабiнет князя Сьвятаполк-Мiрскага
Князь Сьвятаполк-Мiрскi, «самы блiскучы зь пяцi сыноў генэрала Мiкалая Iванавiча Сьвятаполк-Мiрскага, у маладосьцi – сьвецкi дэндзi, ваенны i дыплямат, атэiст i палiглот (ён ведаў арабскую i кiтайскую, францускую i ангельскую мовы) а наогул, чытаў больш чым на дзесяцi замежных мовах) быў блiзка знаёмы з чальцамi iмпэратарскай сям’i i дзеячамi сусьветнай палiтыкi. Палiтычныя погляды яго невядомыя, хутчэй за ўсё, ён быў лiбэралам цi ўмераным манархiстам.
Па сьмерцi мацi ў 1910 годзе ён стаў спадкаемцам зруйнаванага старого замка i вялiкага маёнтка Замiр’е, якое па волi мацi павiнна было застацца непадзельным («заповетным»). У гады рэвалюцыi i грамадзянскай вайны жыў у Варшаве. Пасьля падпiсаньня Рыскай мiрнай дамовы ў 1921 годзе Мiр адышоў да Польшчы, улады якой вярнулi князю яго зямельную маёмасьць.
Князь марыў адбудаваць замак i, па пракладу ангельскiх арыстакратаў, пасялiцца ў iм. Мiрскi замак амаль стагодьдзе стаяў у руiнах. Архiтэктару Тэадору Буршэ з Варшавы быў замоўлены праэкт рэстаўрацыi i прыстасаваньня некалькiх памяшканьняў Усходняга корпуса замка i вежаў пад жытлловыя пакоi, што i было ажыцьцёўлена ў 1920-1930 гады. У замку з’вiлася паравая кацельная, ванная, тэлефонная сувязь, электрычнае асьвятленьне. Мэбля для пакояў была простай i часта выраблялася ў сталярнай майстэрнi пры замку.
У 1920-1930-я гады княскi кабiнэт знаходзiўся ва Ўсходнiм корпусе замка. Вокны кабiнэта князя выходзiлi на сажалку. Абстаноўка кабiнэта адноўленая па ўспамiнах сучасiнiкаў i некалькiх фотаздымках. Кабiнэт князя паказвае кола яго заняткаў як iнтэлектуала i памшчыка, шахматыста i эстэта, якi шануе прыгожыя рэчы i прадметы старажытнага мастацтва.


Паляваньне
Адной з найбольш распаўсюджаных шляхецкiх забаваў на працягу ўсёй гiсторыi было паляваньне. Сярод занаткаў шляхты яно займала другое месца пасьля вайны.
Калi не было вайны, то шляхцiч прысьвячаў свой вольны час паляваньню. Магчымасьць паляваць паўсюль, дзе ёсьць магчамысьць – адзiн са знакаў шляхецкай вольнасьцi. Лiчылася, што паляваньне ўмацоўвае задароўе, праганяе мэланхолiю. Паляванньне давала шляхцiчу магчымасьць даказаць сваю сiлу, спрыт, накiраваць агрэсiю ў iншы бок, удасканалiць валоданьне зброяй i майстэрства вершнiка, пажрыхтавацца да вайны. Адмова ад паляваньня цi пазбяганьне яго разглядалася як вартая жалю рыса характару, якая магла сьведчыць пра неадпаведнасьць шляхецкаму ладу жыцьця.
Паляваньне павiнна было быць зьвязана з пераадоленьнем пэўных цяжкасьцей. Здабыча небяспечнага зьвера станавiлася сымбалем перамогi. Паляваньне было не толькi забавай, яле i крынiцай здабычы мяса, каштоўнага футра i скур. Трафэямi ўпрыгожвалiся залi палацаў. Скуры рэдкiх жывёлаў, невядомых у краiнах Заходняй Эўропы, часта уключалiся ў лiк дыпляматычных падарункаў.
Iснавала некалькi вiдаў паляваньня: з ганчакамi, хартамi, аблавай, з сеткамi, з драпежнымi птушкамi. Палавалii пераважна на зуброў, ласёў, касуль, аленяў, мядзьведзяў, ваўкоў i лiсаў. Вялiкую ролю ў паляваньнi адыгрывалi паляўнiчыя сабакi. Большасьць шляхцiчаў дбала пра ўласныя псарнi i ўтрымлiвала спецыяльных слуг для арганiзацыi паляваньня. Праводзiлiся паляваньнi пераважна з сярэдзiны жнiўня да сакавiка-красавiка. Асноўная зброяй для паляваньня да сярэдзiны XVIII стагодьдзя заставалiся лук са стрэламi (сагайдакi), арбалеты, дзiды, i толькi пазьней на замену iм прыходзяць стрэльбы.
На паляваньне выязджалi конна зь вялiкай сьвiтай, з паляўнiчымi сабакамi або птушкамi на месцы, дзе егеры загадзя падымалi зьвера. Нярэдка для забавы запрашалi далучыцца суседзяў, сяброў, сваякоў. Пасьля ўдалага паляваньня здабычу рассылалi падводамi да суседзяў, i нават у якасьцi падарункаў у сталiцы – Кракаў, Варшаву i Вiльню.
Паляваньне, акрамя забавы для гасьцей, меля яшчэ i дадатковае значэньне – як сродак барацьбы з драпежнiкамi.
Экспазiцыя ў паляўнiчай зале стварае тып паляўнiчага пакою, упрыгожанага атрыбутамi паляваньня i трафэямi, дзе маглi праводзiць вольны час гаспадар зь невялiкай колькасьцю гасьцей.


Сталовая iзба
Асноўнае параднае памяшканьне палаца эпохi Рэнесанса. Заля была рэканструкаваная на перыяд канца XVI – сярэдзiну XVII стагодьдзя. «Сталовая iзба» займала цэнтральнае месца ў плянiроўцы палаца i часта мела асобны ўваход. Адрозьнiвалася вялiкiмi памерам, наяўнасьцю вялiкай кафлянай печы з гербавай сымболiкай i верхнiм асьвятленьнем (люстрай). Iнтэр’ер быў прыстасаваны для прыняцьця вялiкай колькасьцi гасьцей i арганiзацыi банкетаў, пра што сьведчаць вялiкiя сталы, балкон для музыкаў, шафкi для захоўваньня срэбнага i хрустальнага посуду. Дэманстрацыя багацьця i ўплывовасьцi ўладальнiкаў ажыцьцяўлялася з дапамой багата ўпрыгожанай iнкруставанай мэблi, выкарыстаньня розных тэхнiк i спосабаў афармленьня сьценаў – фрэскавы жывапiс, тканыя матэрыялы, габалены i батальны цi партрэтны жывапiс. Архiтэктура палацавых комплексаў, створаных у другой палове XVI стагодьдзя на беларускiх землях, знаходзiлася пад уплывам iтальянская культуры, якая ўзьдзейнiчала на мясцовыя будаўнiчый традыцыi i адбiлася на дэталях iнтер’ера парадных памяшканьняў.
Галоўным назначэньнем «Сталовай iзбы» было правядзеньне вялiкiх застольляў, ад чаго яна i атрымала сваю назву. Асноўнымi прадметамi мэблiроўкi былi вялiкiя сталы, пакрытыя тонкiмi дыванамi, сукном, зверху засланыя абрусамi, i лавы для гасьцей. Гаспадар сядзеў на чале стала на асобным крэсьле, для найбольш ганаровых гасьцей маглi паставiць яшчэ некалькi крэслаў. Iм жа падавалiся накрухмаленыя белыя сурвэткi, вiдэльцы, нажы, часам зробленыя па iтальянскiм узоры. Ложкi госьцi прыносiлi з сабой. Посуд быў як мэталiчны, так i глiняны з палiвай. Пiлi з срэбных цi шкляных чарак, кубкаў, для чальцоў княскай сям’i куплялася вэнэцыянская шкло.
Банкет суправаджаўся музыкай i танцамi. Музыкi звычайна разьмяшчалiся на спецыяльным балконе, разьлiчаным на 3–20 чалавек. З iнструмэнтаў маглi выкарыстоўвацца скрыпка, лютня, духавыя iнструмэнты, ражкi, пераносная арганы, пазьней клавiкорд або спiнэт.
У бягучай эскспазiцыi «Сталовай iзбы» прадстаўленыя традыцыйныя для тагачаснага перыяду прадметы мэблi – сталы, лавы, арыгiнальныя крэслы, куфры i шафы; сьцены ўпрыгожаныя незвычайным габэленам.













Камара. Вагавая



Вiнны склеп



Гаспадарчая прылады




Уваход у паўднёва-заходнюю вежу




Каплiца

⟵ Папярэдняя частка. Частка 02.
Замак Ільлінічаў-Радзівілаў. Архітэктура
Наступная частка. Частка 04. ⟶
Капліца-пахавальня Сьвятаполк-Мірскіх


