Карэліцкі раён

Беражна

Бе́ражна – вёска на рацэ Нёман, знаходзiцца на мяжы Гарадзенскай i Менскай абласьцей, у 13 кiлямэтрах паўночней шашы М1.

У пісьмовых крыніцах Бе́ражна згадваецца з першай чвэрці XVI стагодьдзя. Паводле мясцовага паданьня, першым жыхаром Беражна быў рыбак. У першай палове XVI стагодьдзя належала маршалку дворнаму Юрыю Іванавічу Ільінічу. Уваходзіла ў склад маёнтка Мір. У мiнулым iснавала прыстань на Нёмане, склады («спіхлеры») для тавараў. У 1526 годзе Беражна згадваецца як адзін з пунктаў на шляху аўстрыйскага пасла Сігізмунда Герберштэйна ў Маскву. У XVII–XVIII стагодьдзях Беражна знаходзiцца ў складзе Мірскага графства Новагародскага ваяводства.

Царква Казанскага вобраза Божай мацi

Галоўная славутасьць вёскi – цікавы праваслаўны храм, пабудаваны ў другой палове XIX стагодьдзя. Зрэшты, некаторыя гісторыкі з датай яго ўзвядзеньня ня згодныя. Праваслаўныя цэрквы, што будаваліся на гэтых землях пасьля задушэньнi паўстаньня 1863 года, як правіла, іншы выгляд. Хутчэй за ўсё, гэта колiшняя ўніяцкая царква, якая з невялікімі пераробкамі была прыстасаваня пад праваслаўную.

Каардынаты: 53.561835, 26.511333.

 

* * *