Лідзкі раён

Дакудава

Назву Дакудава ў Лідскім раёне маюць дзьве вёскі: Дакудава 1 i Дакудава 2. Адлегласьць паміж імі – каля кілямэтра, так што, па сутнасьці, гэта адна і тая ж вёска. Яна месьцiцца на правым беразе Нёмана, за 25 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ліды. Уваходзіць у склад Трацьцякоўскага сельсавету Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Дакудава – даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Варыянт назвы ў гістарычных крыніцах: Докудовъ (1553 год).

Першы пісьмовы ўпамін пра Дакудава датуецца 1392 годам, калі князь Карыбут Альгердавіч запатрабаваў у вялікага князя Вітаўта вярнуць яму Ліду. Каля паселішча адбылася бітва паміж іхнымі войскамі.

Пад 1436 годам Дакудава ўпамінаецца як вёска, уладаньне Кучукоў. У пачатку XVI стагодьдьзя. маёнткам валодалі Юшкі. Каля 1513 году, паводле тастаманту Барбары Кішчанкі, маёнтак Дакудава атрымаў яе муж, гарадзенскі староста Юры Радзівіл. Каля 1533 году тут збудавалі касьцёл. У 1669 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. У XVII—XVIII стагодзьдзях тут дзеяў кальвінскі збор.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дакудава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, пазьней Вітгенштэйнаў. На 1809 год тут было 34 двары, дзеяла царква. На 1886 год у мястэчку было 28 двароў, дзеяла царква, працавалі школа і карчма.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дакудава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дакудава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. У 1919—1920 гадох Дакудава займалі бальшавікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дакудава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Дакудава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Лідзкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Царква Раства Багародзiцы

Царква Раства Багародзіцы – помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка), знаходзіцца ў цэнтры Дакудава-2, дзее. Твор архітэктуры сынадальнага накірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Царкву была збудаваная ў 1866 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.

Каардынаты: 53.806351, 25.509918.

Пункт геадэзічнай Дугі Струвэ ‘Дакудава’