Вулiца Замкавая
Вуліца Замкавая, 3

Дом-музэй Валянцiна Таўлая
Паміж замкам і возерам ёсьць параўнальна вялікая ядальна-канцэртная пляцоўка для масавых мерапрыемстваў. З боку замка гэта дома №5 і №7 па Замкавай вуліцы. У адным зь іх знаходзіцца грыль-бар, у іншым – дом-музэй Валянціна Таўлая, беларускага паэта, літаратуразнаўцы, заходнебеларускага дзеяча.
Адрас: Вулiца Замкавая, 5…7.

Помнiк князю Гедымiну
На поўнач ад замка ёсьць невялікі трохкутны пляц, на якiм усталяваны помнік заснавальніку гораду і замка, вялікаму князю Гедыміну. Помнік усталявалі 7 верасьня 2019 года, у дзень 696-годдзя з моманту заснаваньня горада. На помніку ёсьць надпіс «Гедымін» і выява герба «Калюмны». Аўтары помніка – скульптары Сяргей Аганаў і Вольга Нячай.
Каардынаты: 53.888397, 25.302955. Адрас: вулiца Замкавая, 1.

Скульптура «Камандзіраваны»
Крыху на ўсход ад пляцоўкі з помнікам заснавальніку Ліды месьцiцца нічым не характэрная гасцініца савецкага тыпу «Ліда». А цікавае гэта месца тым, што на яго ўваходзе ў 2015 годзе ўсталявалі цікаўную скульптуру пад назвай «камандзіровачныя». Гэтая скульптура, як шмат iншых, была створаная менскім мастаком Уладзімірам Жбанавым, які, на жаль, больш нас ужо нічым не парадуе. Месца ўстаноўкі скульптуры выбрана невыпадкова. «Камандзіраваны» апрануты ў старамодны касьцюм 70-х гадоў, сядзіць на чамадане побач з цэнтральным уваходам у гатэль. У савецкі час свабодных гасцінічных нумароў часцяком бракавала. Вось і госьць Ліды сядзіць у чаканні «цуду», трымаючы ў адной руцэ карту, а другую руку працягвае мінакам у знак прывітаньня. «Камандзіраваны» ужо стаў папулярным персанажам у горадзе, а таксама ён можа дапамагчы вам стаць багацей. Па павер’і, дастаткова толькі наступіць бронзаваму турысту на чаравік. Або пацерці яму нос. А для надзейнасьці лепш зрабіць і тое, і іншае.
Каардынаты: 53.888577, 25.303887. Адрас: вуліца Грунвальдзкая, 1.

Вулiца Савецкая
Касьцёл Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа (Фарны касьцёл)
Прывілей на заснаваньне ў Лідзе парафіяльнага касьцёла быў падпісаны каралём Ягайлам 17 ліпеня 1387 года ў Лідзкім замку. Але першы драўляны касьцёл, пабудаваны на падзамчышчы, згарэў у 1392 падчас нападу крыжакаў. Адбудаваную сьвятыню 3 чэрвеня 1397 асвяціў пад падвойным тытулам святога Францішка і Святога Крыжа першы віленскі біскуп Андрэй Васіла. Апекаваліся касцёлам францішканы. У 1406 касьцёл быў зноў спалены пры нападзе на горад смаленскага князя Юрыя Святаслававіча, а ў 1414 ён быў адноўлены і асьвечаны пад трайным тытулам Найсьвяцейшай Панны Марыі, Усіх Сьвятых і Сьвятога Крыжа. У 1466 францішканы пакінулі Ліду.
7 ліпеня 1616 года фундуш лідскай Фары пацвердзіў кароль Жыгімонт I. Падчас «маскоўскага нашэсця» старажытная святыня была знішчана. Апошні драўляны будынак Фары быў асвечаны ў 1674 біскупам-суфраганам Мікалаем Слупскім. У 1644 пры касцёле была заснавана альтарыя.
Пры касьцёле дзейнічала парафіяльная школа, а з 1624 года яшчэ і ружанцовае брацэрства. Было таксама два прытулкі: мураваны шпіталь каля касьцёла (пабудаваны ў другой палове XVIII стагодьдзя) і драўляны – пры парафіяльных могілках.
Касьцёл пад тытулам Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа, які дзейнічае і сёньня, быў пабудаваны ў стылі сталага барока біскупам Тамашам Зяньковічам за грошы, ахвяраваныя на гэтую мэту віленскім біскупам Міхалам Зяньковічам, яго дзядзькам. Будаўніцтва пачалося ў 1765 і скончылася ў 1770 годзе. Узьвялі святыню ў самым цэнтры горада, трошкі далей ад таго месца, дзе стаяў драўляны касцёл, на цэнтральнай вуліцы – Віленскай. Стары драўляны касьцёл па загадзе лідскага старасты і падстолія ВКЛ Сцыпіёна быў разабраны на матэрыял для гарадской уніяцкай царквы.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 года) касьцёл працягваў дзейнічаць. Пажар 1821 году пашкодзіў вежы над галоўным фасадам, іх ня сталі адбудоўваць.
Пры здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 13 чэрвеня 1863 году расейскія карнікі расстрялялі ксяндза Барталямэя Фалькоўскага, пробашча парафіі ў Ішчалне.
Комплекс барокавага касьцёла з асобна пабудаванай званіцай быў абнесены мураванай агароджай з барокавай брамай. Званіца знікла яшчэ ў ХІХ стагодьдзя, агароджа знесеная ў пасьляваенны час.
У 1928 касьцёл быў iзноў асвечаны віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім.
За савецкім часам касьцёл працягваў дзейнічаць.
Адрас: вулiца Савецкая, 2.Каардынаты: 53.889264, 25.303026.


Вiдарыс касьцёла з боку апсыды



Помнiк Францiшку Скарыне
Архітэктар – Рышард Груша, скульптар твора – Валяр’ян Янушкевіч, які, да слова, з’яўляецца аўтарам яшчэ аднаго помніка ў горадзе, – Адаму Міцкевічу.
Скульптуру размясьцілі ў горадзе ў 1993 годзе ў дзень другой гадавіны аднаўленьня незалежнасьці краіны.
Каардынаты: 53.889767, 25.303163.

Вулiца Савецкая, 8а


Вулiца Савецкая, 12. Аддзел рамёстваў i традыцыйнай культуры


Колiшнi гарнiзонны Дом афiцэраў
У канцы 1950-х – пачатку 1960-х гадоў на ўчастку былога старажытнага рынку, вызваленага ад старых пабудоў у выніку ваенных разбурэнняў і невялікага зносу, была створаная плошча. Адной зь яе дамінантаў стаў будынак Дома афіцэраў. Сёньня ў будынку колiшняга гарнізоннага Дома афіцэраў размяшчаецца Лідзкая дзіцячая школа мастацтваў.
Адрас: Вуліца Савецкая, 9. Каардынаты: 53.891617, 25.301783.



У скверыку за паўночным крылом Дома афцэраў схаваўся помнік Леніну.

Вуліца Савецкая, 16


Катэтральны сабор сьвятога Мiхала Арханёла колiшняга кляштара пiяраў
Кляштар піяраў у Лідзе збудавалі ў 1757–1758 гадох з фундацыі падстолія вялікага літоўскага Ігнація Сцыпіёна дэ Кампа. У 1758 годзе піяры адкрылі дармовую публічную школу.
У 1770 годзе пачалася падрыхтоўка да будаваньня калегіюму. У 1772 годзе пры калегіюме працавалі 8 піярскіх каплянаў. У 1775 годзе Варшаўскі сойм зацьвердзіў Лідзкую піярскую школу.
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 года) улады Расейскай імпэрыі арыштавалі пробашча праз казаньне ў абарону Рэчы Паспалітай, у 1799 годзе частку кляштарных будынкаў канфіскавалі пад гарнізонную царкву расейскага войска. У 1797–1825 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830–1831 гадоў) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі калегюім і рэарганізавалі яго ў 5-клясную шляхецкую павятовую вучэльню. У 1842 годзе касьцёл пацярпеў ад пажару. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Маскоўскага патрыярхату.
У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл і кляштар піярам і адрэстаўравалі комплекс.
Па далучэньні Ліды да БССР 11 кастрычніка 1939 году савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У Другую сусьветную вайну касьцёл зноў дзейнічаў. У 1948 годзе вернікі правялі рамонт касьцёла, аднак неўзабаве савецкія ўлады зноў яго зачынілі. У 1958 годзе ў будынках разьмяшчалася спартовая заля, потым музэй i плянэтарыя. У 1971 годзе савецкія ўлады зруйнавалі мураваную кляштарную браму.
У 1995 годзе будынак касьцёла перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Каардынаты: 53.893782, 25.302999. Адрас: вуліца Савецкая, 20.






Вуліца Савецкая, 26

Вуліца Савецкая, 23

Вуліца Савецкая, 25

Вуліца Савецкая, 29

Вуліца Савецкая, 31

Царква Сьвятога Георгiя
Церковь в честь Святого Георгия Победоносца была построена в 1875 году из дерева, изначально это была обычная часовня на кладбище. Через год в эту церковь перенесли Престол Святого Георгия, находившийся прежде в Лидском замке.
В 1920-ом году вместимость церкви стала недостаточной для всех прихожан, и было решено увеличить внутреннее пространство за счет деревянной пристройки со стороны притвора. В 1990-ых годах храм был изменен еще более кардинально: его обложили кирпичом, полностью спрятав старые деревянные стены. В начале 21 века его покрасили, внешне он стал более походить на религиозное строение.
В настоящее время при Георгиевской церкви работает воскресная школа, библиотека, сестринский приход и молодежное братство.
Адрас: вуліца Савецкая, 59. Каардынаты: 53.899764, 25.294517.


Вулiца Мiцкевiча
На плошчы Міцкевіча сярод гарадской забудовы польскага перыяду схаваўся помнік знакамітаму беларускаму, польскаму і літоўскаму паэту і грамадскаму дзеячу Адаму Міцкевічу.
Каардынаты: 53.895723, 25.298230.



На тарцы дома 32 па вуліцы Савецкай зрабілі цікаўны мурал ў гонар знакамітага суседа, якім з’яўляецца мясцовы піўзавод.

«Лiдзкае пiва»
По адрасе: вуліца Мiцкевiча, 32, знаходзіцца знакаміты Лідзкі піўзавод, чыя прадукцыя карыстаецца вялікім поспехам у аматараў гэтага напою.
* * *
У дакумэнтах Вялікага княства Літоўскага бровары ўпершыню згадваюцца ў XVI стагодьдзі. У бліжэйшыя два стагодьдзі піва на продаж вараць пры корчмах і дварах. Занятак асабліва распаўсюджаны на тэрыторыі сучаснай Паўночна-Заходняй і Цэнтральнай Беларусі. Піва тых часоў па паходжаньні дзеліцца на шляхецкае і манастырскае. Гатункі часта атрымліваюць назвы ў гонар сьвятаў народнага календара – «Пакроўскае», «Зьміцерскае», «Міхайлаўскае», «Мікалаеўскае».
Лідскія мяшчане разам з Магдэбурскім правам атрымліваюць дазвол на будаўніцтва піўнога завода ў 1590 годзе. У 1680 годзе. у Лідзе ўжо 19 мядовых, гарэлачных і піўных корчмаў. Дзесяць трымаюць хрысьціяне, дзевяць – габрэі.

1876 год. Лідзкі мешчанін Носель Зэліковіч Пупко будуе піўны завод на ўласным участку. Завод Носеля Пупко пастаянна перабудоўваецца і пашыраецца. У 1899 году завод адпраўляе 58 вагонаў піва ў Кобрын, Беласток, Пінск, Гарадзішча, Ляхавічы.
1901 год. Ліда – другі па велічыні горад Віленскай губерні. У Расейскай імпэрыі прымаюць аналяг нямецкага закона аб чысьціні піва: варыць варта толькі з соладу, хмеля, дрожджаў і вады.
1910 год. У Лідзе прамысловы і піўны бум. Два гарадзкіх піўзавода вараць 4 мільлёна 880 тысяч літраў піва ў год – больш за ўсіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1913 годзе ў горадзе працуе 41 піўная крама, у доме Пупко месьцiцца піўная карчма.

У 1939 годзе ў Ліду прыходзіць савецкая ўлада. 26 лістапада на падставе Дэклярацыі Народнага сходу Заходняй Беларусі «Аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасьці» і Пастановы Часовага ўпраўленьня горада Ліды піўзавод Марка і Сямёна Пупко нацыяналізаваныя.







