Ліда

Частка 5. Ускраiны

У Лідзе ёсьць некалькі цікавых аб’ектаў і за межамі цэнтра горада. Вялікай неабходнасьці ехаць да іх адмыслова, магчыма, і няма, але калі ёсьць цікавасьць або дорага праходзіць побач, то чаму б, уласна і не…

Паравоз-помнiк «Воінам-чыгуначнiам»

На скрыжаваньні праспэкта Пераможцаў і вуліцы Энгельса знаходзіцца цікавы помнік-паравоз ў гонар воінаў-чыгуначнiкаў. Ён быў усталяваны 21 сакавіка 2010 года недалёка ад чыгуначнай галінкі на авіябазу ў Паўднёвым мястэчку.

Каардынаты: 53.871818, 25.318533.

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

На паўднёвым захадзе Ліды побач з аўтатрасай М11, па адрасе: вуліца Пралыгiна, 2, нядаўна быў пабудаваны новы касьцёл у гонар Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Парафія была створаная Ў 1998 годзе, касьцёл асьвечаны 25 жніўня 2008 года.

Каардынаты: 53.930142, 25.266987.

Касьцёл Сьвятой Сям’і

На заходняй ускраіне горада знаходзіцца яшчэ адзін новы касьцёл, якi быў пабудаваны ў 2010 годзе. 14 ліпеня 1996 года былі асьвячоны крыж і пляцоўка пад будаўніцтва сьвятыні. У ліпені 1999 года распачаліся будаўнічыя працы. 10 ліпеня 2010 года адбылася кансэкрацыя касьцёла, якую зьдзейсьніў біскуп Гарадзенскi Аляксандр Кашкевіч.

Каардынаты: 53.899309, 25.256593. Адрас: вулiца Гастэлы, 22.

Царква ў гонар абраза Маці Божай «Спагнаньне загінуўшых»

Парафія была зарэгістраваная ў 1998 годзе. У 1999 годзе было добраўпарадкавана памяшканьне для часовага здзяйсненьня набажэнстваў. З 2002 года распачата будаўніцтва храма з цэглы пад кіраўніцтвам іерэя Сергія Андрухаўца. 24 траўня 2015 года храм асьвяціў біскуп Лідзкі і Смаргонскі Парфірый.

Адрас: вулiца Будаўнiкоў, 4. Каардынаты: 53.914468, 25.237083.

⟵ Папярэдняя частка. Частка 4
Праспэкт Перамогi, вулiцы Ленiнская, Камсамольская, Астроўскага, вакзал