Наваградзкі раён

Шчорсы

Шчорсы – вёска на левым беразе ракі Нёману, цэнтар сельсавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва па стане на 2008 год год складала 577 чалавек. Знаходзіцца за 24 кiлямэтры на паўночны ўсход ад Наваградку, за 47 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаваньні аўтамабільных дарог на Любчу, Івянец і Карэлічы.

Шчорсы – старажытная вёска на гістарычнай Наваградчыне, адна з колішніх рэзыдэнцыяў магнацкага роду Храптовічаў. Да нашага часу тут часткова захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму сядзібна-паркавы ансамбль і царква Сьвятога Дзьмітрыя, помнікі архітэктуры XVIII–XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся клясыцыстычны палац Храптовічаў, помнік архітэктуры XVIII стагодьдщя, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

На думку географа В. Жучкевіча тапонім «Шчорсы» ўтварыўся ад прозьвішча Шчорс.

Упершыню Шчорсы ўпамінаюцца ў XV стагодьдзi як уладаньне Храптовічаў. Паводле паданьня, у XIV стагодьдзi (магчыма, з 1386 году) у Шчорсах існавала царква, якая далучылася да складзенай у 1596 годзе Берасьцейскай уніі. Старажынасьць сьвятыні пацьвярджае царкоўны дакумэнт, датаваны 1627 годам.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў Шчорсы ўвайшлі ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва. У 1758 годзе старая драўляная царква згарэла, на яе месцы ў 1776 годзе з фундацыі канцлера вялікага Яўхіма Храптовіча ўзьвялі новую мураваную. У гэты ж час Я. Храптовіч збудаваў тут палацавы комплекс з паркам і сажалкамі. Пры палацы існавала багатая бібліятэка.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Шчорсы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце. У пачатку XIX стагодьдзi тут адкрылася парафіяльная школа. Па скаваньні уніі ў 1839 годзе расейскія ўлады ліквідавалі гэтую адукацыйную ўстанову, новая школа зьявілася ў Шчорсах толькі каля 1866 году. На 1845 год у маёнтку было 62 вёскі (8524 душы сялянаў і 1130 двароў), 20 513 дзесяцінаў зямлі. На 1890 год у вёсцы Шчорсах было 156 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Шчорсы занялі войскі Нямецкай імпэрыі, палац Храптовічаў пацярпеў ад ваенных дзеяньняў, мясцовую бібліятэку вывезьлі і перадалі пазьней Кіеўскаму ўнівэрсытэту.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шчорсы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Шчорсаўскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Шчорсы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гмаіны Наваградзкага павету.

У 1939 годзе Шчорсы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету.

Царква Сьвятога Дзьмітрыя Салунскага

Царква сьвятога Дзмітрыя Салунскага – помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэньня. Раней на гэтым месцы знаходзіўся драўляны касьцёл 1396 года пабудовы, знішчаны пажарам у 1758 годзе.Цакрква пабудаваная па фундацыі ўладальніка маёнтка ў Шчорсах Iахiма Храптовіча паводле праекта італьянскага дойліда Дж. Сака пры ўдзеле французскага архітэктара Я. Габрыэля i iтальяyскака архiтэктара Карла Спампанi ў 1770–1776 гадох у цэнтры вёскі як уніяцкая царква.

Падчас Першай сусьветнай вайны была разбураная высокая званіца царквы.

Царква пацярпела ад пажару ў 1930-я гады.

У 1960-я гады Савецкія ўлады царкву зачынiлi. Будынак выкарыстоўвалі як спартзалю, пазьней – як збожжасховішча. У 1988 годзе царкву вярнулі праваслаўнай абшчыне, пасьля чаго пачалося яе аднаўленьне.

Каардынаты: 53.650438, 26.174244.

Палацава-паркавы ансамбаль Храптовічаў

Палацава-паркавы ансамбаль у 1770-я годы заснаваў падканцлер вялікі літоўскі Іахім Літавор Храптовіч. Праект быў заказаны італьянскаму архітэктару Дж. Сака, інтэр’еры выконваў Карла Спампані, будаўнічымі работамі кіраваў Я. Габрыэль. Такім чынам у перыяд 1770—1776 гадоў у Шчорсах для Храптовіча працавала адна з самых моцных па творчаму патэнцыялу эўрапейскага ўзроўню архітэктурных садружнасьцей у Рэчы Паспалітай.

Падчас Першай сусьветнай вайны палацава-паркавы ансамбль у Шчорсах панёс вялікія страты з-за праходзячай праз гэтыя мясьціны лініі фронту. Асабліва пацярпеў палац. У час грамадзянскай вайны пры савецкай уладзе ўся маёмасьць Храптовічаў была нацыяналізаваная, каштоўная калекцыя старажытнасьцей і твораў мастацтва вывезеная ў Маскву, а архіў – у Пецярбург. Пасьля 1920 году А. Храптовіч-Буцянёў упарадкаваў гаспадарку маёнтка. Ён адрамантаваў для пражываньня шматлікай сям’і флігель эканома маёнтка.

Пасьля Другой сусьветнай вайны маёнтак Шчорсы стаў часткай мясцовага калгаса. Пазьней у будынках быў разьмешчаны калгасны дзіцячы садок. Асноўныя збудаваньні комплексу прыйшлі ў канчатковы заняпад, парк запушчаны і забалочаны.

Палац, першая буйная работа Дж. Сака, спалучаў прыёмы позьняга барока і ранняга клясыіцызму, а таксама ілюстраваў г. зв. стыль Станіслава Аўгуста. Палац таксама з’яўляўся каштоўным помнікам культуры, цесна зьвязаным з гісторыка-культурным жыццём краіны.

Каардынаты колiшняга сядзiбнага дома: 53.653333, 26.170558.

Сядзіба Храптовічаў. З акварэлі XIX стагодьдзя

Сядзіба Храптовічаў. Бiблiятэка

Бібліятэка бла закладзеная Іахімам Літворам Храптовічам, які зьбіраў экспанаты на працягу ўсяго свайго жыцьця. Яго захапленьне працягнулі яго сын і нашчадкі. У архітэктуры бібліятэкі вылучаўся замкнёны порцік на шасьці масіўных калёнах, да якога прымыкаюць два аднапавярховыя карпусы. Гэта самая старая частка будынка. Пазьней быў пабудаваныя двухпавярховы будынак з балконам на чатырох калёнах дарыйскага ордэна. Па заканчэньнi Другой сусьветнай вайны і да 1982 года ў будынках бібліятэкі размяшчалася школа.

Фонд бібліятэкі складаў больш за 20.000 кніг, яе фонды зьмяшчалі таксама гравюры і розныя прадметы раскошы. Сюды па натхненьне нават прыязджалі папрацаваць Адам Міцкевіч і Ян Чачот. Нажаль, усё гэтае літаратурнае багацце спалілі ў 1940 году. Частку кніг знішчылі проста ў двары ў Шчорсах, а частку вывезьлі ў Любчу.

Каардынаты: 53.654600, 26.168659.

Сядзіба Храптовічаў. Альтанка

Сядзіба Храптовічаў. Стайнi

Сядзіба Храптовічаў. Флігель

Флiгелi пабудвалi ў 1777 годзе, калi пачалося пашырэньне палаца. Правы флiгель выконваў ролю стайнi, а левы (менавiта ён захаваўся на сёньняшнi дзень) – для пэрсаналу i слуг.

Сядзіба Храптовічаў. Возера

Сядзіба Храптовічаў. Капцiльня

Каардынаты: 53.652773, 26.171332.

Усадьба Хрептовичей. «Мураванка»

Гаспадарчы двор Храптовiчы падубавалi ў першай палове XIX стагодьдзя, а крыху пазьней «Мураванка» была значна пашыраная. Комплекс уключаў мноства розных пабудоў, большасьць зь якiх былi пабудаваныя з чырвоная цэглы, у так званым «замкавым» архiтэктурным стылi. Па краях прамакутнага двара разьмяшчалiся трох’ярусныя вежы, што надавалi яшчэ больш падабенстваз палацам цi замкам. У асноўным тут займалiся жывёлагадоўлей, вырошчвалi розных уродных жывёлаў, сярад якi былi: галянскiя каровы, ангельскiя сьвiньнi «Ёркшыры»,авечкi ды iншыя.

Пад час Першай сусветнай вайны Шчорсы моцна пацярпелi, ш разам зь ёю «Мураванка». Выратавала гаспадарку тое, што тут пачаў працаваць калгасны двор. Частку старога будынка адрэстаўравалі, частку перабудавалі. Аднак з часам «Мураванка» станавілася ўсё больш запушчанай, пакуль сітуацыя не стала зусім дрэннай. У пачатку 80-х будынкі комплексу яшчэ мелі дах.

Цікавы факт: Мураванка і сядзіба Храптовічаў былі асноўнай лакацыяй для здымак серыяла 1998 года «Пракляты ўтульны дом».

Каардынаты: 53.659806, 26.155986.