Шчучынскі раён

І́шчална

І́шчална – вёска на рацэ Ішчальнянцы, знаходзіцца за 12 кiлямэтраў на паўночны ўсход ад Шчучыну, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы.

Ішчална – даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодьдзi, а таксама старажытны сонечны гадзіньнік. Сярод мясцовых славутасьцяў калiсьцi вылучаўся палац Ласковічаў.

Впервые И́щелно упоминается в 1515 году, когда здесь был образован католический приход. В тот же период владелец поселения Андрей Довойнович построил здесь деревянный костёл Пресвятой Троицы.

В 1740 году Ищелно перешло во владение Яна Вала, построившего здесь усадьбу.

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

У 1515 годзе падкаморы надворны Андрэй Давойна заснаваў у Ішчалне першы драўляны касьцёл. У 1713 годзе згарэла касьцельная плябанія.

У 1755–1761 гадох на сродкі харунжага гарадзенскага Юзэфа Вала замест драўлянага збудавалі новы мураваны касьцёл у сьтылi позьняга барока. У канцы XVIII стагодьдзя пры касьцёле дзейнічалі школа і шпіталь.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) касьцёл працягваў дзейнічаць. У XIX стагодьдзi побач з касьцёлам збудавалі званіцу.

У час нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў пробашч касьцёла ксёндз Адам Фалькоўскі зачытаў з касьцельнай катэдры Маніфэст Народнага ўраду, 25 чэрвеня 1863 году ўлады Расейскай імпэрыі расстралялі яго ў Лідзе. Беспасярэдні ўдзел у паўстаньні браў парафіянін Ян Сямашка, высланы расейскімі ўладамі ў Сыбір.

Па Другое сусьветнае вайне касьцёл пэўны час дзейнічаў без сьвятара. З 1991 году касьцёл дзейнічае.

Каардынаты: 53.665175, 24.877006.

Паміж касьцёлам і плябаніяй быў усталяваны каменны сонечны гадзіннік, зроблены ў Вільні на замову. Магчыма, гэта адзіны сонечны гадзіннік пры касьцёле ў Беларусі.