Шчучынскі раён

Мураванка

Мураванка – вёска за 30 кіляметраў на паўднёвы захад ад Ліды і за 23 кіляметры на паўночны ўсход ад Шчучына.

Царква Раства Багародзіцы

У Мураванцы захаваўся выдатны помнік беларускага дойлідзтва першай паловы XVI стагодьдзя, гатычная з элемэнтамі рэнесансу царква Раства Багародзіцы. Вядомая яна таксама пад iншым імем: Маламажэйкаўская царква-крэпасьць. Нараўне з Сынкóвічамі, Чарна́ўчыцамі, Íшкальдздзю, Гнезна, Камая́мі – абсалютны маст-сі турыстычны аб’ект у Беларусі.

Гэтая царква – адна з найстарэйшых у Беларусі. Доўгі час афіцыйнай датай будаўніцтва царквы лічыўся 1407 год. Пазьней аналіз гістарычных дакумэнтаў паказаў, што гэтую дату сфальсіфікавалі ў ХVІІ стагодьдзі. Больш дэталёвае вывучэньне помніка дало вучоным падставы меркаваць, што ўмацаваную царкву пабудавалі паміж 1516 і 1542 гадамі. Да таго часу месца будучага будаўніцтва ўжо насіла назву Мураванка дзякуючы адзінай умацаванай каменнай вежы, якую пазьней перабудавалі ў царкву. Тым не менш, Маламажэйкаўская царква застаецца адным з найстарэйшых аб’ектаў готыкі на тэрыторыі Беларусі і прыцягвае вялікую колькасьць турыстаў.

Пабудаваная царква была на сродкі мясцовага памешчыка Шымкі. Пасьля ўладальнік Мажэйкава віленскі падконюшы Мацкевіч-Шклёнскі надзяліў царкву дзесяцінай ад жыта, ячменю і пшаніцы са свайго маёнтка.

Да пачатку XIX стагодьдзя ў храме былі пад’ёмныя дзверы.

Каардынаты: 53.697682, 24.999967.

Iнтэр’еры царквы