Шчучынскі раён

Старыя Васілішкі

Старыя Васілішкі – вёска, што знаходзiцца за 21 кiлямэтар на паўночны ўсход ад Шчучына, за 70 кiлямэтраў на ўсход ад Горадні.

У 1939 годзе ў Старых Васілішках нарадзіўся Чэслаў Выдрыцкі – вядомы польскі спявак, які выступаў пад псеўданімам Чэслаў Немен.

Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла

Касьцёл сьвятых апосталаў Пятра й Паўла – помнік архітэктуры неаготыкі, знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі.

Каталіцкая парафія ў Старых Васілішках заснаваная ў 1485 годзе.

Сучасны касьцёл быў пабудаваны ў 1897–1903 гадох з чырвонай цэглы паводле праекта 1897 года польскага архітэктара Канстанціна Вайцяхоўскага. Касьцёл асьвячоны ў 1905 годзе.

Касьцёл быў узведзены на добраахвотныя сродкі парафіянаў, імёны якіх выбіты на вапнавых блёках цокаля. У савецкі час на загад мясцовага начальства імёны ахвярадаўцаў былі замазаныя цэментам

Каардынаты: 53.761957, 24.826833.