Слонімскі раён

Бракава (Дзеравянчыцы)

Вёска Дзеравянчыцы знаходзяцца ў 8 кілямэтрах на паўднёвы-захад ад Слоніма, у 10 кілямэтрах ад чыгуначнай станцыі Слонім.

Каплiца-пахавальня Ордаў

У вёсцы Бракава ёсьць невялікая капліца-пахавальня Ордаў. Паводле адных зьвестак, яна знаходзіцца ў вёсцы Бракава, па іншых – у вёсцы Дзеравянчыцы. Знайсці капліцу на картах не надта проста, таму лепш адразу ўводзіць каардынаты.

Каардынаты: 53.050438, 25.277830.