Слонімскі раён

Чамяры

Паводле народнай легенды, яшчэ ў ХІV стагодзьдзі ў даліне ракі Валобрынка пасялілася 17 сем’яў з урочышча Падоськавічы. З Падоськавіч яны ўцякалі ад эпідэміі чумы, якая там успыхнула (у народзе на Слонімшчыне гэту хваробу называлі чамер). Паводле іншай легенды, назва вёскі Чамяры паходзіць ад расьліны чамярыцы, якой тады шмат расло ў пойме ракі Валобрынкі. У 1550 годзе вёска Чамяры (Чамяровічы, Чэмяровічы, Чамеры) упамінаецца як дзяржаўная ўласнасьць у Слонімскім старостве Вялікага Княства Літоўскага. З 1594 году Чамяры становяцца цэнтрам войтаўства Слонімскага староства. Праўда, з ХVІІ стагодзьдзя войтаўства знаходзілася на чыншавым становішчы, аднак землеўладальнікі рабілі спробу первесьці сялянаў у разрад цяглавых, патрабуючы ад іх выкананьня паншчыны, што выклікала з боку вяскоўцаў супраціўленьне. На працягу 1660–1690-х гадоў сяляне адмаўляліся выконваць павіннасьці і дабіліся магчымасьці плаціць толькі грашовы чынш. У 1679 годзе чыншавае становішча вёскі было пацьверджана нават каралём.

Сядзіба ‘Грыбава’

Деревня Чемеры известна тем, что рядом с ней находится усадьба «Грибово» XIXвека, ныне используемая в качества «офиса» одной из местных автобаз.

Каардынаты: 53.096348, 25.269642.