Слонімскі раён

Дзераўная

Дзераўна́я знаходзіцца ў 15 кіламетрах на паўночны ўсход ад Слоніма, у 163 км ад Гродна, на беразе ракі Іса. Праз вёску працякае рака Плеховка, якая ўпадае ў Iсу на ўсходзе ад вёскі.

Царква Найсьвяцейшае Тройцы

Траецкая царква ў Дзераўно́й была пабудаваная ў 1836 годзе, а ў 1880 была праведзеная рэканструкцыя. У 1914 годзе царкву адбудавалі зноў, магчыма, пасьля пажару.

У 1963 годзе у час барацьбы савецкай улады з рэлігійным уплывам на насельніцтва царква была зачыненая. Праз некалькі гадоў адтуль вывезлі ўсе абразы, адзеньне, кнігі, і нейкі час будынак пуставаў. Сьвятыню вярнулі вернікам у 1989 годзе..

Каардынаты: 53.197421, 25.473788.