Слонімскі раён

Вялікія Шылавічы

Вялікія Шылавічы знаходзяцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад места Слонім і месьцяцца на беразе ракі Шчара.

Побач зь вёскаю знаходзяцца гарадзішча (канец 1-га тысячагодзьдзя да н.э. – пачатак н.э.), селішчы (6–4-е тысячагодзьдзі да н.э.), стаянкі (4–3-е тысячагодзьдзі да н.э.). Гэтыя знакавая мясьціны трапілі ў Сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай

Вялікія Шылавічы вядомыя сваёй царквой Казанскай іконы Маці Божай, пабудаванай ў 1818 годзе. Фінансавала будаўніцтва сям’я Пуслоўскіх, тая самая, якая пабудавала палацава-паркавы комплекс у Альбэртыне. У 1882 годзе царква была адрамантаваная пасьля пашкоджаньня маланкай.

Стыль царквы – позьні клясіцызм, што характэрна хутчэй для каталіцкага дойлідзтва. У цэлым для Беларусі такія цэрквы – з’ява даволі незвычайная.

Каардынаты: 53.031956, 25.376695.