Смаргонскі раён

Мiхневiчы

Мі́хневічы (нацiск на першым складзе) – вёска на рацэ Драй. Адлегласьць ад Смаргонi – каля 8 кіляметраў, ад Залесься – 1,3 кілямэтра.

Мі́хневічы адзначаныя на карце Шуберта (сярэдзіна XIX стагодьдзя) у складзе Беніцкай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1865 годзе згадваюцца дзве аднайменныя вёскі на рацэ Зужэ (Zurze), адна зь якіх, магчыма, была фальваркам. У першай налічвалася 29 двароў і 242 жыхары, зь іх 122 праваслаўных і 120 каталікоў; у другой – 2 двары і 9 чалавек каталіцкага веравызнання. У Міхневічах iснавала няскончаная цагляная капліца, млын, гамарня і заезны двор..

Царква Покрыва Прасьвятой Мацi Божай

Галоўная славутасьць вёскі – Пакроўская царква, пабудаваная ў 1866 годзе ў рэтраспектыўна-расейскім стылі. У некаторых крыніцах гэты храм адносяць да суседняй вёскі Залесьсе.

Каардынаты: 54.427062, 26.519877.