Смаргонскі раён

Наваспаск

Наваспаск – вёска ў складзе Сінькоўскага сельсавета ў Смаргонскім раёне Гародзенскай вобласьці. Знаходзiцца за 10 кiлямэтраў на поўдзень ад Смаргонi, за 38 кiлямэтраў на ўсход ад Ашмянаў, за 35 кiлямэтраў на захад ад Маладэчна.

Спаса-Праабражэнская царква. Рэшткi

Уніяцкі манастыр і царква ў Наваспаску былі ўзьведзеныя ў пачатку XVIII стагодьдзя з цэглы на сродкі старшыні Варшаўскага сейма пана Букатага. Храм будаваўся цягам 35 гадоў. Асаблівасьцю архітэктурнага рашэньня царквы з’яўляўся цагляны падмурак глыбінёй тры і шырынёй пяць мэтраў. Дэкор інтэр’еру ўпрыгожвала вытанчаная бурштынавая мазаіка. У 1841 годзе, пасля таго, як Наваспаск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у лёсе храма адбыліся перамены. Праваслаўная царква, ведучы наступ на заходнія землі, вырашыла выкарыстоўваць будынак пад праваслаўны храм, грунтоўна «пачысціўшы» яго ад святынь і багацьцяў,якія знаходзіліся ў ім, у тым ліку ад званоў. І аж да пачатку XX стагодьдзя гэта была звычайная праваслаўная царква.

Пачалася Першая сусветная вайна, і тэрыторыя адышла да Польшчы. Праваслаўныя сьвятары зьбеглі, а кіруючым землямі стаў пан Трацінскі. Ён і прапанаваў ператварыць пустуючую царкву ў касьцёл. Невядома, удалося бы гэта яму ці не, але літаральна ў той самы час да тэрыторыі Наваспаска ўшчыльна падступіла лінія фронту. На шашы паміж Наваспаскам і Крэвам было шмат нямецкіх умацаванняў, у тым ліку і доты. Наваспаск некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі, а ўзгорак, на якім знаходзіўся храм, быў ключавой кропкай. Вакол – акопы, усе сьцены – ў слядах ад куль і снарадаў. Па сканчэньнi ваенных дзей тэрыторыя Наваспаска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай рэспублікі. Пан Трацінскі iзноў меў намер адбудаваць храм у якасьці каталіцкага касьцёла. Але з прычыны розных абставінаў ажыцьцявіць свой намер яму так і не ўдалося.

Моцна пацярпелая царква ў далейшым ужо не аднаўлялася.

Каардынаты: 54.3788057, 26.383135.

Царква Узьвiжаньня Сьвятога Крыжа

Побач з руінамі пабудаваны новы храм.

Каардынаты: 54.378996, 26.383904.