Смаргонскі раён

Залесьсе

Залесьсе – вёска на левым беразе ракі Вяльлі за 12 кiлямэтраў на паўднёвы ўсход ад Смаргоні ад цэнтара Смаргонi. Цэнтар аднайменнага сельсавету.

Насельніцтва на 2010 год – 958 чалавек.

Залесьсе – старажытная вёска на гістарычнай Ашмяншчыне, колішняя рэзыдэнцыя княскага роду Агінскіх. У 1802–1822 гадох у сядзібе жыў Міхал Клеафас Агінскі, які сярод іншага стварыў тут палянэз Разьвітаньне з Радзімай. Да нашага часу захаваўся палацава-паркавы комплекс ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX стагодьдзя.

Упершыню Дзербы упамінаецца ў XVI стагодьдзя як фальварак Дзербы. У 1690 годзе фальварак значыцца сярод паселішчаў Смаргонскай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

З XVIII стагодьдзi Дзербамі валодалі прадстаўнікі княскага роду Агінскіх, за якімі назва вёскі зьмянілася на Залесьсе. У першай палове XVIII стагодзьдзя маёнткам валодаў ваявода віцебскі Марцыян Міхал Агінскі (1672–1750), потым Залесьсе належала яго сыну, троцкаму ваяводу Тадэвушу Францішку (1712–1783). Па сьмерці Тадэвуша маёнтак атрымаў адзін зь яго двух сыноў – Францішак Ксавэры (1742–1814), граф і апошні кухмістар літоўскі. Да сядзібы Залесьсе тады належалі: вёскі – Міхневічы, Алянец, Зарудзічы, Перабродзічы, Заскавічы, Готкавічы, Яневічы і Белая; царква недалёка ад палаца; касьцёл на значнай адлегласьці; рэкі і перавоз на Вяльлі (мяжа сядзібы з поўначы); тры карчмы; лугі ў поймах рэчак, Алянецкі бор і цагельня на рацэ Белай.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Залесьсе абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Залесьсе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беніцкай гміне Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год існавалі аднайменныя вёска (21 двор), чыгуначная станцыя (18 двароў) і фальварак (2 двары).

У 1939 годзе Залесьсе ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну.

Палацава-паркавы комплекс Агінскіх

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Залесьсе апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Беніцкай воласьці Ашмянскага павету. Ня меўшы сям’і, перад сваім ад’ездам у Маладэчна Францішак Ксавэры Агінскі пакінуў Залесьсе ў спадчыну свайму пляменьніку Міхалу Клеафасу, які 28 красавіка 1802 году выехаў сюды з Санкт-Пецярбургу на сталае жыцьцё.

Палацава-паркавы ансамбаль М.К. Агiнскага. Напалеон Орда. 1877 год

Па сваім прыезьдзе ў Залесьсе Міхал Клеафас распачаў будаваньне новага, мураванага палаца для сваёй сям’і. Праект палаца стварыў прафэсар архітэктуры Віленскага ўнівэрсытэту Міхал Шульц. Па яго сьмерці будаваньнем кіраваў віленскі архітэктар Юзэф Пусэ. Палац скончылі ў 1815 годзе. Побач з палацам заклалі ангельскі парк у стылі рамантызму, які ўтрымліваў зьвярынец і так званы «шпацырны зьвярынец» са сьцежкамі, масткамі праз раку Бабрынку і збудаванымі, мураванымі грэцка-рымскай і кітайскай альтанкамі (першая звалася «альтанка Амэліі»). Таксама ў гонар нараджэньня дачкі Міхала Клеафаса Амэліі 10 ліпеня 1803 году заклалі алею таполяў. У 1811 годзе з Парыжу ў Залесьсе прыехаў італьянскі музыка і кампазытар Джузэпэ Паліяні, які на працягу 11 гадоў жыў у сядзібе і выкладаў музыку дзецям Агінскага.

У сваім радавым маёнтку Міхал Клеафас пражыў дваццаць гадоў. На музычна-літаратурных вечарынах, якія арганізоўваў кампазітар і грамадскі дзеяч, выконваліся яго шматлікія творы: фартэпіянныя і вакальныя п’есы, паланэзы, вальсы, мазуркі. Некаторыя гісторыкі лічаць, што менавіта тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў знакаміты паланэз «Развітаньне з Радзімай».

Каардынаты: 54.4202944, 26.523075.

Сядзiба Агiнскiх

Унутраны дворык

Аранжарэя ў працэсе рэстаўрацыі

Iнтэр’еры палаца

Камiнная заля

Па сваёй архiтэктуры гасьцёўня прадстаўляе сабой надзвычай прывабны для агляду аб’ект – высокiя столi, камiн. Магчыма тут маглi праходзiць музычныя вечары«Паўночных Афiн».

Мапа вандровак Мiхала Клеафаса Агiнскага па Эўропе

Аранжарэя

Камень памяці роду Агінскіх

Альтанка Амеліі (летнi тэатар)

Альтанка пабудаваная ў пачатку XIX стагодьдзя.

Парк

Вадзяны млын

Кiтайская альтанка

Каплiца Панны Марыi

У 1815 годзе ў маёнтку была пабудаваная капліца Дзевы Марыі.