Ваўкавыскі раён

Вярэйкi

Вярэйкі – вёска каля ракі Ваўпянкі, цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Недалёкаад вёскiпраходзiць рака Верацейка

Назва вёскi – ад iмя Верыка (Wericho, Werica) — імя германскага паходжаньня.

У 1796 годзе Вярэйкi – фальварак і вёска, належалі Тэадоры Біспінг.

У 1836 годзе гэта прыватная вёска, у якой было 12 двароў, 123 жыхары.

З 1940 году – цэнтар сельсавету.

Насельніцтва па стане на 1 студзеня 2004 года складала 1.301 жыхара.

Касьцёл Найсвяцейшай Марыі Панны

Першы касьцёл ў Вярэйках быў пабудаваны каля 1789 года, ён не захаваўся. У чэрвені 1826 года мясцовыя каталікi атрымалі дазвол на пабудову сьвятыні. Закладзенаму касцёлу надалі статус філіяльнага ад рэплеўскай парафіі. Гэты касьцёл таксама не захаваўся. Новы мураваны касьцёл у клясіцыстычным стылі быў пабудаваны ў 1840 годзе на месцы старога дра старога драўлянага. На памятнай дошцы, размешчанай насупраць амбону, называліся заснавальнікі храма: «Гэты касцёл збудаваны па жаданні памерлай маці Тэадоры з Сухадольскіх Біспінг, стольнікавай старадубаўскай дачкой яе Аляксандрай з Біспінгаў Святчынавай, стараннямі мужа яе. Саветніка і Кавалера, Аляксандра, сына Міхаіла Светчына».

Выконваючы жаданне жонкі, Аляксандры з Біспінгаў, праваслаўны палкоўнік і стацкі саветнік Аляксандр Толь Светчын (Свечын) звярнуўся да царскага ўрада з просьбай пабудаваць касьцёл. Некалькі гадоў цягнулася цяжба з уладамі наконт правамоцтва самавольнага будаўніцтва, якое Свечын абгрунтоўваў тым, што ў Вярэйках з даўніх часоў існаваў касьцёл. Дазвол атрымаў пры ўмове ўзьвядзеньня праваслаўнага храма ў Кузьмічах. Аляксандр выканаў гэтую ўмову.

За 150 мэтра ад касьцёла, пры гасцінцы, ад якога адгаліноўваецца дарога ў Кузьмічы, Аляксандра паставіла помнік мужу, на якім выбіты наступныя словы на польскай мове: «Аляксандр Толь Светчын са знакамітага баярскага роду, дзяржаўны дзеяч, кавалер шматлікіх ордэнаў. Яго жыцьцё пад трыма манархамі была напоўнена сямейнай і грамадзкай дабрачыннасьцю. Заўсёды справядлівы, шанавны сваім родам і грамадзянамі, жыў з верай у Бога і з Богам. Нарадзіўся 27 жніўня 1774 г., памёр 13 снежня 1838 г.».

Паводле меркавання некаторых мясцовых жыхароў, Светчын быў пахаваны на гэтым месцы, а затым перапахаваны ў Кузьмічах. У крыпце храма пахавана Тэадора.

Паводле палажэньня аб ардынацыі, пры храме было адкрыта Вярэйкаўскае вучылішча, на патрэбы якога штогод вылучалася 150 рублёў срэбрам. Ардынатам А. Біспінгам быў пабудаваны дом з яловага бруса, крыты гонтам, з галандскімі кафлянымі печамі. Вучылішча забяспечвалася кнігамі і картамі (47 найменняў).

19 чэрвеня 1865 года на хвалі рэпрэсій пасьля здушэньня паўстаньня К. Каліноўскага касьцёл у Вярэйках быў зачынены і 3 лістапада 1866 года перададзены Маскоўскай царкве. У 1868 годзе святыня была перабудаваная ў рэтраспектыўна-расейскім стылі, зьменены дэкор над праёмамі, а таксама завяршэньне вежы-званіцы, над сяродкрыжжам з’явілася цыбулепадобная глаўка.

У 1921 годзе касцёл вяр­нулі каталіцкай супольнасьці. У выні­ку рэканструкцыі былі разабраны вежа-званіца і крухта, на іх месцы ўзьвялі шасцікалонны порцік. Новую вежу-званіцу (трох’ярусную чацверыковую шатровую) пабудавалі ў нэаклясiцыстычным стылi справа перад касьцёлам. Касьцёл быў ізноў асьвечаны пад гістарычным тытулам Найсьвяцейшай Марыі Панны. Колькасьць вернікаў вярэй­каў­скай парафіі перад Другой сусьветнай вайной была больш за 2000 чалавек.

У жніўні 1952 года касьцёл быў зноў зачынены, будынак перададзены мясцоваму саўгасу пад зернесховішча. Вернікі абсталявалі капліцу на парафіяльных могілках. У 1959 годзе ўлады знялі парафію з рэгістрацыі.

У 1990 годзе будынак вярнулі католікам і адразу ж пачалася рэстаўрацыя касцёла.

Каардынаты: 53.248551, 24.185951.

Мэмарыяльны крыж у памяць фундатара касьцёла Аляксандра Сьветчына

Каардынаты: 53.249366, 24.182285.

Вярэйкаўскi дом культуры

Каардынаты: 53.248952, 24.182901.

Царква Ўсiх Беларускiх Сьвятых

Першая праваслаўная царква ў Вярэйках узьведзеная ў 1826 годзе. Новая царква была пабудаваная ў 1993–1996 гадах.

Каардынаты: 53.246959, 24.195836.

Замалёўка