Вярэнаўскі (Воранаўскi) раён

Германiшкi

Германі́шкі – вёска на рацэ Жыжме, знаходзяцца за 4 кiлямэтры на ўсход ад Вярэнава. Гэта даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Нацiск у назве вёскi выпадае на трэцi склад, на гук «i».

Першы пісьмовы ўпамін пра Германішкі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам зь іншымі паселішчамі касьцёлу Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава ў Вільні. Каля 1452 году тут утварылася парафія Віленскага біскупства.

У 2-й палове XVI стагодзьдзя Ян Осьцік выдаў прывілей на заснаваньне ў Германішках мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565–1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1686 годзе біскуп віленскі Канстантын Казімер Бжастоўскі збудаваў тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

У XVIII стагодзьдзі Германішкі былі сталовым маёнткам Віленскага біскупства. У 1790 годзе маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданьні біскупа Ігнація Якуба Масальскага.

Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы

Першапачаткова ў гэтых месцах, яшчэ ў 1686 годзе, быў узведзены драўляны касцёл. Пазней, у перыяд з 1886 па 1909, вяліся працы над сучасным будынкам з бутавага каменю на ўсходняй ускраіне вёскі. Касьцёл з’яўляецца помнікам архітэктурнай нэаготыкі. 3-ярусная шатровая званіца была надбудаваная ў 1920-я годы.

У 1965 годзе касьцёл быу зачынены савецкімі ўладамі. У 1987 годзе ён быў вернуты парафіянам i зноў асьвячоны 17 чэрвеня 2000 году.

Каардынаты: 54.127402, 25.363025.