Вярэнаўскі (Воранаўскi) раён

Нача

Нача – вёска на рацэ Начцы, яна знаходзiцца ў 41 кілямэтры на захад ад Вярэнаво, за 35 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Бастуны, шашы на Радунь. Нача – старадаўняе мястэчка гістарычнай Лiдшчыны (частка Віленшчыны).

Першы пісьмовы ўпамін пра Начу як уладаньне Касьцевічаў датуецца 1517 годам. У 1529 годзе Януш Касьцевіч заснаваў у мястэчку касьцёл і перанёс сюды цэнтар парафіі з Дубічаў. Пазьней мясьцінай валодалі Кішкі, Радзівілы.

З 1631 годзе ў вёсцы размяшчалася сядзіба архітэктара Людвіга Даўгiрда.

У лютым 1863 года ў вёсцы быў сфармаваны паўстанцкі атрад Людвіка Нарбута.

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі

У 1529 годзе Януш Касцевіч, ваявода падляшскі, разам са сваёй жонкай Марыяй заснаваў тут парафію (перанёс цэнтр парафіі з Дубічаў) і пабудаваў першы драўляны касцёл.

Апошні драўляны будынак святыні быў пабудаваны намаганьнямі парафіян у 1756 годзе. Гэта быў вялізны трохнэфавы храм з пяціграннай апсідай. У галоўным алтары была змешчана вядомая цудамі фігура Пана Езуса Антокальскага.

У 1780 у Начы, якая належала палкоўніку Тамашу Масальскаму, была збудаваная капліца. У 1910 годзе на сродкі вернікаў на ранейшым месцы ў цэнтры вёскі ўзьнёсься велічны дзьвюхвежавы касьцёл з вонкавай чырвонай цэглы. Касьцёл быў кансэкраваны 26 красавіка 1927 года.

Да 1939 года касцёл згадваўся пад падвойным тытулам Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і сьвятога пакутніка Юрыя. Сёньня карыстаюцца толькі першым тытулам. Па некаторых зьвестках, касьцёл мае iншую назву: касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыi.

Сёньняшнi касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыi, пабудаваны ў 1910–1922 гадох на месцы старога драўлянага храма – шэдэўр архітэктуры ў стылi нэаготыкі і мадэрну.

Коордынаты: 54.072005, 24.839118.