Зьдзецельскі (Дзятлаўскi) раён

Дварэц

Дварэц – вёска на рацэ Моўчадзі, знаходзіцца за 13 кiлямэтраў на паўднёвы ўсход ад Зьдзецелу (Дзятлава), за 5 кiлямэтраў ад чыгуначнай станцыі Наваельня. Дварэц – даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Упершыню «Дварэч» згадваецца ў XV стагодьдззі як валоданьне князя Фёдара Даўголдавіча, пазьней – валоданне Свідрыгайла, а з 1451 года – канцлера літоўскага Міхаіла Кезгайлы. У 1554–1555 гадох Дварэц знаходзіўся ў валоданьні Івана Гарнастая, а з 1555 года да канца XVI стагодьдзя – Соф’і Кезгайлаўны. У канцы XVI стагодьдзя маёнтак перайшоў ды Завішаў.

Яшчэ ў 1915 годзе тут быў цікавы палац Радзівілаў. Так што, у адрозьненне ад Дварца, што знаходзiцца ў Рагачоўскім i ў iншых рааёнах, у Дварцы Здзецелскага раёна палац такі быў. Таксама тут знаходзілася сядзіба Пратасевічаў, акая да нашых дзён, на жаль, таксама не захавалася.

Касьцёл Божага Цела (сьвятога Антонія Падуанскага)

Першы касьцёл у Дварцы збудавалі ў 1516 годзе з фундацыі Мікалая Кезгайлы. У XVII стагодьдзi ў касьцёле захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай.

Сёньняшнi касьцёл Божага Цела ў стылі нэарэнасанса з элементамі барока быў пабудаваны ў 1904 годзе, па некаторых зьвестках ён мае і іншую назву: касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага. Будаўніцтва гэтага манумэнтальнага храма абумоўлівалася тым, што папярэдні, які знаходзіўся на гэтым месцы, нягледзячы на рамонты і пашырэньнi, што адбыліся ў 1882 і ў 1895 годзе, не маглі зьмясціць усіх вернікаў. Напярэдадні выданьня царскага ўказа аб верацярпімасьці ўлады дазволілі пабудаваць новы касьцёл.

Пасля шматгадовага заняпаду ў савецкі час храм быў адноўлены і адкрыты ў 1989 годзе.

Каардынаты: 53.410917, 25.575187.