Бабруйск

Частка 2. Вулiца Менская, ускраiны

Капліца «Усіх Смуткуючых радасьць»

Каплiца ўзводзілася з 1997 года сіламі гараджанаў. Будаўніцтва не аднойчы спынялася па патрабаваньні гарвыканкама, які прапаноўваў паменшыць вышыню капліцы, таму што яна была вышэй за фігуру вершніка на суседнім мэмарыяле ў гонар воінаў-вызваліцеляў Бабруйска. Каплiца была асьвячоная ў 2001 годзе, адкрытая 11 траўня 2001 года. Прататыпам царквы з’яўляецца храм Георгія Пераможцы на Паклоннай гары ў Маскве.

Побач з каплiцай знаходзiцца помнік Сьвятому Юр’ю Пераможцу.

Каардынаты: 53.158011, 29.214332.

Вулiца Менская, 17

Вулiца Менская, 18

* * * * *

Вялiкая Бабруйская кальцавая аўтамабiльная дарога.

Усе шляхi вядуць да Бабруйска…

⟵ Папярэдняя частка. Частка 1
Стары горад

Наступная частка. Частка 3. ⟶
Крэпасьць