Буйніцкае поле – гэта гістарычны мэмарыяльны комплекс пад Магілёвам, створаны ў гонар гераічнай абароны места ад нямецкіх войскаў у ліпені 1941 года. На гэтым месцы савецкія воіны і магілёўскія апалчэнцы 23 дні трымалі абарону горада. Менавіта тут прайшоў жорсткі танкавы бой, у якім за адзін дзень было знішчана 39 нямецкіх танкаў. Канстанцін Сіманаў, знакаміты пісьменнік і ваенны карэспандэнт быў відавочцам гэтых баёў і праславіў іх у рамане «Жывыя і мёртвыя». Ён настолькі цаніў гэты край, што завяшчаў развеяць свой прах над Буйніцкім полем, што і было зроблена ў 1979 годзе. На мемарыяле ўсталяваны вялікі камень-знак у яго гонар.
Ваенная тэхніка: на тэрыторыі комплексу пад адкрытым небам размешчаная выстава ваеннай тэхнікі перыяду Другой сусьветнай вайны, уключаючы танкі, гарматы і знакамітую нямецкую супрацьтанкавую зброю.
Манумэнт на Буйнiцкiм полi
Капліца (у цэнтры поля): чырвонацагляная 27-мятровая мэмарыяльная капліца ў нэарасейскім стылі, пабудаваная ў 1995 годзе. Яна служыць сымбалем вечнай памяці жаўнерам i жыхарам горада. Унутры знаходзіцца склеп для перапахаваньня знойдзеных астанкаў воінаў, памятныя дошкі з імёнамі абаронцаў і маятнік Фуко, які сымбалізуе вечнае жыцьцё і памяць.





Храм ў гонар Раства Яна Прадцечы
На краі поля знаходзiцца беласьнежная праваслаўная царква, узьведзеная на мяжы мэмарыяла. Будаўніцтва пачалося ў 2017 годзе, а асьвячэньне адбылося 22 сьнежня 2019 году. Гэты храм быў пабудаваны адмыслова для малітоўнага памінаньня ўсіх жаўнераў і мірных жыхароў, якія загінулі падчас абароны Магілёва.
Каардынаты: .




