Магілёў

Частка 07. Задняпроўе i ўскраiны

У гэтай частцы гаворка пойдзе аб некалькіх аб’ектах, ніяк ня злучаных геаграфічна. Адзінае, што іх аб’ядноўвае – адносная аддаленасьць ад гістарычнага цэнтра горада.

Траецкая набярэжная Задняпроўя

Прыкладна за паўкілямэтра на поўдзень ад Ратушы знаходзяцца падмуркі разбуранай Траецкай царквы. У гэтым месцы была добраўпарадкавана набярэжная, з якой адкрываецца выдатны відарыс на пляц Славы і Ратушу. Стары горад добра бачны як з маста праз Дняпро, так і з узроўня вады.

Каардынаты падмурка царквы: 53.890139, 30.330043.

Фотаздымак з набярэжнай. Стан на 2020 год

Фотаздымак з набярэжнай. Стан на 2005 год

Спаса-Праабражэнскі катэдральны сабор

Задумка пабудаваць храм у Задняпроўі ўзьнікла яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў XX стагодьдзя. У той час у Кастрычніцкім раёне Магілёва не было ні аднаго праваслаўнага храма. На Раство 1996 года арцыбіскуп Максім агучыў ідэю будаўніцтва кафедральнага сабора, такое рашэнне прыняў і епархіяльны савет. За год было выбрана месца будучага храма, і ў красавіку 1997 быў утвораны прыход.

Архітэктарам быў абраны Леанід Макарэвіч з Баранавічаў, які ўжо меў значны вопыт храмавага будаўніцтва. Ён распрацаваў прынцыповы праект, які вызначыў аблічча храма.

У 2000 годзе быў створаны папячыцельскі савет, сустаршынямі якога сталі архіепіскап Максім, у склад савета ўвайшлі кіраўнікі многіх прадпрыемстваў Магілёва, якія на працягу некалькіх гадоў штомесяц пералічвалі сродкі на будаўніцтва. Пазней асноўныя расходы на сябе ўзяла Магілёўская епархія, якую на той час ужо ўзначальваў епіскап Сафроній.

26 чэрвеня 2001 года арцабіскуп Максім асьвяціў будоўлю фундаменту. У аснову падмурка былі закладзеныя мошчы прападобнага Майсея, Кіева-Пячэрскага цудатворцы, які служыў у войску князя Барыса. Фундамент залівалі бесперапынна, днём і ноччу, трое сутак. Было заліта больш за тысячу кубаметраў бэтону.

У Вялікую Суботу перад Вялікаднем 2008 года быў урачыста падняты першы купал сабора.

6 жніўня 2015 года, у дзень памяці сьвяціцеля Георгія Каніскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэньня Праабражэнскага сабора.

Па некаторых дадзеных, Спаса-Праабражэнская царква з’яўляецца самым буйным праваслаўным храмам ў краiне. У Беларусі памеры сабора могуць параўнацца толькі з храмам абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасьць» на вуліцы Прытыцкага ў Менску.

Каардынаты: 53.869297, 30.352391. Адрас: вулiца Габраўская, 35.

Трыюмфальная арка ў гонар 750-годзьдзя Магiлёва

Адзін з самых спрэчных аб’ектаў горада – новая трыюмфальная арка. Гэты будынак злуе многіх магіляўчан: і дарагая, і непатрэбная. Кошт збудаваньня складае каля 2 мільёнаў даляраў. На добраўпарадкаваньне тэрыторыі і падземны пераход спатрэбіцца яшчэ амаль мільёна даляраў. За такія грошы ў горадзе можна было збудаваць некалькі дзевяціпавярховых дамоў. Мясцовыя жыхары, шакаваныя коштам аркі, лічаць яе ўзвядзеньне бессэнсоўным марнаваньнем грошай. Плюс да ўсяго сказанага неабходна адзначыць, што будавалася арка за рахунак добраахвотна-прымусовых ахвяраваньняў. Апазіцыйныя актывісты нават спрабавалі спыніць будоўлю, але ўсе іх намаганьні аказаліся марнымі.

На арцы ўстаноўленыя копіі двух ордэнаў: Вялікай Айчыннай вайны і Леніна. I калі з першым пытаньнаў ня так ужо і шмат, то дзеля чаго на магілёўскай арцы ордэн Леніна і яго партрэт – вялікае пытаньне хаця б таму, што Магілёў ордэнам Леніна ніколі ўзнагароджаны ня быў. Зыходзячы з афармленьня аркі, складваецца адчуваньне, што за 750 гадоў Магілёву няма чым ганарыцца, акрамя савецкага перыяду.

Каардынаты: 53.936563, 30.250025.

Царква ў гонар абраза Божай Маці Усецарыца (Пантанаса)

Царква ў гонар абраза Маці Божай Усецарыцы была закладзеная ў 2008 годзе. Цяпер будаўніцтва амаль завершанае, ідзе добраўпарадкаваньне тэрыторыі.

Каардынаты: 53.930391, 30.262314. Адрас: Менская шаша, 16.

⟵ Папярэдняя частка. Частка 6
На ўсход i захад ад цэнтра