Барысаўскі раён

Бытча

Бытча – вёска за 2 кiлямэтры на поўдзень ад Студзёнкі па дарозе Р63. У адлегласьці 17 кiлямэтраў на паўночны захад ад Барысава, кiлямэтры км ад Менску.

Раней вёска мела назву Стоянка. Паводле пісьмовых крыніцаў вядома з XVI стагодьдзя. У 1582 годзе ўваходзіла ў склад Барысаўскай воласьці Аршанскага павету Вялікага Княства Літоўскага, ўласнасьць казны. У 1670 годзе тут налічвалася 48 гаспадарак, дзейнічалі Траецкая царква, млын. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынуляся ў складзе Расейскай імпэрыі. Вёска ўваходзіла ў склад Старабарысаўскага маёнтку, спачатку належала Агінскім, потым у пачатку XIX стагодьдзя – князю М. Радзівілу.

26 лістапада 1812 году вёска падвержаная асадзе герцага Рэджа, вёска спаленая і абрабаваная францускімі войскамі. Ад 1857 перайшла вялікім князям Раманавым. Вёска ўспамінаецца ў часы вайны ў 1812 годзе. У 1863 годзе адчыненая народная вучэльня, у якой у 1892 годзе навучаліся 40 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак.

Ад лютага да сьнежню 1918 году Бытча пад нямецкай акупацыяй. Падчас савецка-польскай вайны ў жніўні 1919 – чэрвені 1920 году непадалёк ад вёскі праходзіла лінія фронту.

З 20 жніўня 1924 па 17 жніўня 1963 году Бытча была цэнтрам Бытчанскага сельскага савету Барысаўскага раёну. Ад 1926 да 1961 году ў вёсцы бясьсьменна працаваў фэльчар Аўрам Андрэевіч Ярош, які сам быў ураджэнцам гэтай вёскі. Праславіўся як непераўзыдзены дыягност, які ніколі не памыляўся.

Да 1942 году праз Бытчу праходзіла ваенна-палявая вузкакалейная чыгунка «Барысаў – Бытча – Лачшыны». Ад 3 ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году вёска пад нямецкай акупацыяй.

Царква сьвятой жываначальнай Тройцы

У 1888–1891 гадох пабудаваны мураваны Храм Сьвятой Троіцы (сёньня гэта помнік архітэктуры псэўдарускага стылю).

З пачатку XX стагодьдзя ідзе павольная рэстаўрацыя царквы. Павольная настолькі, што сітуацыя са знешнім абліччам па стане на 2023 год, мабыць, нават горшая, чым была на момант пачатку рэстаўрацыі.

Каардынаты: 54.311213, 28.403077.

Iнтэр’ер царквы