Барысаўскі раён

Жыцькава

Жыцькава – вёска за 8 кілямэтраў на поўнач ад Барысава, за 6 кілямэтраў на поўдзень ад Юзэфава.

Царква Нараджэньня Найсвяцейшай Божай Мацi

З даўніх часоў у Жыцькаве існавала царква. У 1873 годзе яна згадваецца як царква Нараджэньня Божай мацi.

У канцы 20-х – пачатку 30-х гадоў ХХ стагодьдзя царква была разбурана.

У 2006 годзе пачалося будаўніцтва новага храма Нараджэньня Прасвятой Божай мацi ў рэтраспектыўна-расейскiм стылі, асьвечаная царква была 16 траўня 2010 года.

Каардынаты: 54.334485, 28.565611.