Койданаўскі (Дзяржынскі) раён

Энэргетыкаў

Энэргетыкаў – пасёлак на правым беразе ракi Ператуць, за 13 кiлямэтраў ад Койданава, 51 кiлямэтар ад Менску, 3 кiлямэтры ад Негарэлага. Цэнтар Негарэльскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Побач знаходзiцца чыгуначны прыпынак Энэргетык на лініі Менск – Баранавічы.

Вядомы з XVI стагодзьдзя як сяло Негарэлае ў Менскім павеце ВКЛ. З 1569 годзе у Менскім ваяводзтве Рэчы Паспалітай. Перасадачная і паштовая станцыя на конным тракце Менск – Наваградак. З 1588 года у Станькаўскай воласьці. Належаў Радзівілам, уваходзіў у Койданаўскае графства. Паводле інвэнтара маёнтку Койданава 1621 года, вёска, 41 двор. 3 1793 года у Койданаўскай воласьці Менскага павету. У канцы XIX стагодьдзя працавалі два вадзяныя млыны, фабрыка сыроў. У 1871 годзе за 2 кiлямэтраў ад маёнтку на лініі Менск – Баранавічы адкрыта чыгуначная станцыя Негарэлае. У 1937 годзе тут была створана Негарэльская МТС. Пасьля 1958 года разьмяшчалася вытворча-рамонтная база трэсту «Захадэлектрасеткабуд», пазьней узьнік рабочы пасёлак.

Па стану на 2010 год насельнiцтва пасёлка складала 2453 чалавекі.

Царква сьвятога Мiкалая Цудатворцы

Пасьля 1990 года для патрэб праваслаўнай абшчыны была пабудаваная царква, якую асьвяцiлi святога Мікалая Цудатворцы.

Каардынаты: 53.583713, 27.051857.