Койданаўскі (Дзяржынскі) раён

Негарэлае

Негарэлае – пасёлак на рацэ Ператуці, у складзе Негарэльскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. . Знаходзіцца за 10 кiлямэтраў на паўднёвы захад ад Койданава, за 48 кiлямэтраў ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск – Баранавічы. Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Баранавічы, Узду, Стоўпцы. Насельніцтва на 2009 год складала 982 чалавек.

Упершыню Негарэлае згадваецца ў ХVI стагодзьдзі як перасадкавая і паштовая станцыя на конным гасьцінцы Менск – Наваградак, у Менскім павеце. У 1588 Негарэлае ўвайшло ў склад Койданаўскага графства Радзівілаў. Станам на 1620 у вёсцы быў 41 двор.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Негарэлае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Койданаўскай воласьці. На 1794 у маёнтку было 272 двары, 3 вінакурні, 2 млыны.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 расейскія ўлады адабралі Негарэлае ў Радзівілаў. Маёнтак перайшоў да Ю. Абрамовіча, у 1879 – да Э. Чапскага. У лістападзе 1871 празь Негарэлае прайшла Маскоўска-Берасьцейская чыгунка, адкрылася чыгуначная станцыя. З 1908 у вёсцы працавала народная вучэльня.

Цягам 1921–1939 Негарэлае выконвала ролю савецкай пагранічнай станцыя з заставай і мытняй. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

30 кастрычніка 2009 году статус населенага пункту паніжаны зь мястэчка да пасёлку.

Касьцёл Перамяненьня Пана

 

Каардынаты: .

Вадацяжная вежа

 

Каардынаты: .

Казарма паграничнага атряда

 

Адрас: вулiца Ленiнская 86.