Маладэчанскі раён

Гарадзілава

Гарадзілава – вёска, цэнтр аднайменнага сельсавета, знаходзіцца за 25 кіляметраў на паўднёвы ўсход ад Маладэчна. Фактычна з Гарадзілавым злучаны пасёлак Бярэзінскае, які з’явіўся ў 1950-х у выніку вытворчасьці торфараспрацовак у пойме ракі Бярэзіна. Гэтыя распрацоўкі вяліся на тэрыторыі ад вёскі Палачаны да вёсак Літва, Бярэзінскае, Дубіна Юрздзіцкая. Торфабрыкетны завод быў пабудаваны за 2 кіляметраў ад вёскi Літва.

Торфараспрацоўкі праіснавалі да 1980 года. Перагрузка торфабрыкета ажыццяўлялася ў вёсцы Літва. Торфараспрацоўкі працягваліся да поўнай выпрацоўкі тарфянога пласта. Цяпер месцы торфараспрацовак асвойваюцца сельскагаспадарчымі арганізацыямі.

Царква сьвятога Язэпа

Галоўнай славутасьцю вёскі з’яўляецца царква-мураўёўка, пабудаваная ў 1866 годзе і асвечаная ў гонар святога Язэпа Абручніка.

Каардынаты: 54.225615, 26.600077.

Каплічка прыдарожная каталіцкая

У вёсцы ёсьць і невялікая каталіцкая каплічка, пабудаваная ў другой палове XIX стагодьдзя.

Каардынаты: 54.225794, 26.608736.