Маладэчанскі раён

Груздава

Груздава – вёска за сем кілямэтраў на поўдзень ад Маладэчна, за 27 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Валожына. Размешчана ўздоўж трасы Р56. Насельніцтва вёскі па стане на 2010 год складала 185 чалавек.

Царква Рызапакладаньня Прасьвятой Багародзіцы

Галоўнай славутасьцю вёскі з’яўляецца драўляная царква Рызапакладаньня Прасьвятой Багародзіцы, пабудаваная ў 1871 годзе.

Каардынаты: 54.239274, 26.774203.