Маладэчанскі раён

Літва

Літва – вёска ў складзе Палачанскага сельсавету. Вёска знаходзіцца на аўтадарозе Маладзечна – Валожын у 3 кiлямэтрах ад Палачанаў, у 3 кiлямэтрах ад Бярэзінскага, у 17 кiлямэтрах ад Маладэчна. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна – Ліда. Насельнiцтва па стане на 2010 год складала 277 чалавек.

Назва вёскі Літва і размешчанай побач вёскі Палачаны, як мяркуецца, звязана з тым, што даўней тут праходзіла мяжа паміж Вялікім княствам Літоўскім і Полацкім княствам.

У пачатку 1990-х гадоў на ўскраіне вёскі Літва быў знойдзены скарб манэтаў і пояс, які, як мяркуюць гісторыкі, належаў вялікаму князю літоўскаму Вітаўту.

У вёске нарадзiўcя Кастусь Харашэвіч, беларускі мастак-жывапісец (1927–2013).

Галоўнай славутасьцю вёскі, магчыма, з’яўляецца яе назва. Калі ў вас няма візы, але вельмі хочацца пабываць у Літве – дастаткова прыехаць у сюды.

Каардынаты вёскi: 54.221291, 26.650358.