Маладэчанскі раён

Маліноўшчына

Маліноўшчына – вёска за 4 кілямэтры на паўночны захад ад цэнтра сельсавета, вёскі Лебедзева і за 13 кілямэтраў на захад ад Маладэчна. Мясцовасьць належыць басэйну Нёмана, праз вёску працякае ручай, які ўпадае ў раку Гадзея, прыток Вушы. З захаду і ўсходу да Маліноўшчыны прымыкаюць вёскі Кучкі і Лабачоўка. У кілямэтры на поўдзень ад вёскі праходзіць аўтадарога Р65 (Маладэчна – Смаргонь), зь ёй Малінаўшчына злучаная мясцовай дарогай. Іншыя дарогі вядуць у бок Лебедзева і Маркава.

Насельніцтва вёскі па стане на 2009 год складала 282 чалавекі.

Да XVIII стагодьдзя маёнтак Маліноўшчына ўваходзіў у склад Лебедзеўскіх уладаньняў князёў Гальшанскіх, затым належаў Радзівілам. У 1702 годзе маёнтак перайшоў да роду Свентаржэцкіх пасля таго, як яго набыў Клеменс Свентаржэцкі і належыў ім да 1939 года.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Маліноўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

У сярэдзіне XIX стагодьдзя пачынае фармавацца дваранская сядзіба. Юстына Свентаржэцкая заклала пэйзажны парк, быў пабудаваны будынак сядзібы, а таксама створаная капліца-пахавальня. Сын Юстыны Міхаіл, удзельнік паўстаньня 1863 года, пашырыў сядзібу, заснаваў пры ёй фабрыкі па вытворчасьці крухмалу і дрожджаў. Унук Юстыны Баляслаў пашырыў да 1913 года пейзажны парк да 10 гэктараў.

У выніку Рыскай мірнай дамовы 1921 года Маліноўшчына ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы. Апошнім уладальнікам маёнтка быў Зыгмунт Свентаржэцкі. З 1939 года Маліноўшчына ў складзе БССР.

Палаца-паркавы ансамбаль Свентаржэцкіх

Да другой паловы XVI стагодьдзя Маліноўшчынай валодалі князі Гальшанскія, а само мястэчка ўваходзіла ў склад Лебедзеўскіх уладаньняў. Ужо да канца XVI стагодьдзя ўладальнікамі гэтай зямлі лічацца Радзівілы. Амаль праз два стагодьдзя дваранін Станіслаў Свентаржэцкі купляе фальваркі ў Высокаўшчыне і Вушы. Менавіта з гэтага моманту пачынаецца гісторыя сядзібнага дома Свентаржэцкіх.

Паступова тут пачалі ўзводзіць і спадарожныя гаспадарчыя пабудовы: флігель, капліцу, бровар. На тэрыторыі Маліноўшчыны па распараджэньні Якаба Свентаржэцкага ўзьвялі некалькі заводаў: мукамольны, вінна-дражджавы і крухмальны. Разам з будаўніцтвам шырокага гаспадарчага двара пачынае закладвацца сядзібны парк. Праекціроўшчыкам паркавай тэрыторыі выступіў італьянскі архітэктар, які застаўся ў Беларусі пасьля вайны 1812 года. Таленту майстра належыць і праект фамільнага магільнага склепа Свентаржэцкіх, якая мае незвычайную канструкцыю і форму.

У канцы XIX – пачатку XX стагодьдзя сядзіба Свентаржэцкіх славілася на ўсю Менскую губерню ўнікальным і найпрыгажэйшым паркам, які займаў плошчу 10 гэктараў. Парк быў закладзены з выкарыстаньнем рэгулярнай і ўнікальнай пляніроўкі. Тут была пабудаваная дэкаратыўная водная сістэма: 12 сажалак гарманічна стваралі самы сапраўдны водны каскад, на які ў летні час так любілі любавацца гаспадары і госьці сядзібы.

Свентаржэцкія адрозніваліся асаблівым, вытанчаным густам ва ўладкаваньні інтэр’еру дома. Сядзіба была аднапавярховай, пабудаваная з каменя і абкладзеная дрэвам. Дом размяшчаўся пасярэдзіне парка. Сьцены сядзібы ўпрыгожвалі вялікія вокны, а па цэнтры размяшчалася калянада. Уваход у маёнтак упрыгожвалі масіўныя драўляныя дзверы з дуба. Прыступкі ўнутры дома былі выкладзеныя белым мармурам, а невялікую тэрасу паблізу маёнтка абмяжоўвала балюстрада.

Тут уладальнікі дома выстаўлялі свае паляўнічыя трафеі, размяшчалі архіўныя памяшканьні і ўнікальную бібліятэку. Свентаржэцкія любілі калекцыянаваць розныя прадметы мастацтва, якія з гонарам выстаўлялі ў пакоях сваёго любімаго маёнтку. Быў яшчэ адзін цікавы факт, які мясцовыя жыхары Маліноўшчыны расказваюць прыезджым гасьцям. Сьвентаржэцкія завялі сабе незвычайную хатнюю жывёлу – мядзьведзя, які ўвесь час гуляў па парку і нават вітаўся з гасьцямі за руку.

Капліца-пахавальня

Візітнай карткай вёскі лічыцца фамільная пахавальня Свентаржэцкіх – чатырохгранная піраміда, пабудаваная ў 1840 годзе з вапняка, якая практычна ў першародным выглядзе захавалася на сёньняшні дзень.

Каардынаты: 54.328791, 26.652080.

Памятныя пліты на сьценах капліцы

Унутраны iнтэр’ер каплiцы

Афіцына i жытловы дом

Афіцына

Каардынаты: 54.328861, 26.6553284.

Жытловы дом

Абеліск на магіле Міхаіла Свентаржэцкага

Каардынаты: 54.330198, 26.652907.