Маладэчанскі раён

Палачаны

Палача́ны – вёска ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, цэнтар Палачанскага сельсавету. Палачаны знаходзяцца за 13 кілямэтраў на паўднёвы захад ад райцэнтра, горада Маладзечна. На поўдзень ад вёскі працякае рака Бярэзіна (прыток Нёмана), вакол якой створана шырокая сетка меліярацыйных каналаў. Праз Палачаны праходзіць аўтадарога Р56 (Маладэчна – Валожын), ад яе ў вёсцы адгаліноўваецца аўтадарога ў бок Лебедзева. Таксама праз Палачаны праходзіць чыгуначная лінія Маладэчна – Ліда, у вёсцы існуе чыгуначная станцыя з вакзалам. Насельніцтва па стану на 1999 год складала 1.066 чалавек, а на 2010 год – ужо толькi 972 чалавекі.

Гісторыя Палачанаў цесна зьвязаная з гісторыяй суседняй вёскі Баркi, якая ў канцы XX стагодьдзя была ўключаная ў склад Палачанаў.

Першы ўпамiн пра Палачаны адносіцца да 1434 года, калі вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч завітаў сяло Палачаны памешчыку Судзімонтавічу. Назва паселішча, верагодна, звязаная з тым, што тут праходзіла мяжа Вялікага княства Літоўскага з Полацкім княствам да ўключэняня апошняга ў склад ВКЛ. Па гэтай жа прычыне суседняе з Палачанамі сяло атрымала назву Літва.

У выніку адміністрацыйнай рэформы ў Вялікім княстве Літоўскім сярэдзіны XVI стагодьдзя мясцовасьць увайшла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Палачаны і Баркi апынуліся ў складзе Ашмянскага павету Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі.

У 1866 годзе сяло Палачаны налічвала 66 жыхароў, але ўжо да 1880 года насельніцтва павялічваецца ўдвая, а Палачаны становяцца валасным цэнтрам, тут знаходзіліся валасная ўправа і народная вучэльня. Моцна паспрыяла росту Палачанаў адкрытая ў пачатку XX стагодьдзя чыгуначная станцыя на лініі Санкт-Пецярбург – Варшава.

У выніку Рыскай мірнай дамовы 1921 года Палачаны ўвайшлі ў склад міжваеннай Польшчы, дзе былі цэнтрам гміны Ашмянскага павета, а з 1927 года ў Маладэчанскага павета Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе паселішча налічвала 40 двароў (304 жыхары) і фальварак (4 двары, 77 жыхароў). З 1939 года Палачаны – у складзе БССР, у 1940 годзе Палачаны сталі цэнтрам сельсавета.

З чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года Палачаны знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.

Царква Нараджэньня Прасьвятой Божай Мацi

Царква Раства Прасьвятой Багародзіцы пабудаваная на месцы былога каталіцкага храма святога Роха ў 1866–1869 гадох.

У 1960 годзе царква была зачыненая і пераўтвораная ў сховішча. У 90-х гадах XX стагодьдзя царква Раства была вернутая праваслаўным вернікам і адрэстаўраваная. Паколькі ад каталіцкага храма сьвятога Роха засталіся толькі фрагмэнты падмурка, каталіцкая абшчына атрымала магчымасьць пабудаваць новы храм на іншым месцы, які атрымаў гістарычнае імя сьвятога Роха.

Каардынаты: 54.227083, 26.720081.

Касьцёл Сьвятога Роха

У 1443 годзе полацкі намесьнік Андрэй Саковіч, які ў той час валодаў гэтымі землямі, пабудаваў у вёсцы Баркi каталіцкі храм сьвятой Тройцы. У 1669 годзе згадваецца рымска-каталіцкая парафія і ў саміх Палачанах. У канцы XVIII стагодьдзя быў пабудаваны новы будынак касьцёла ў Барках, асьвечаны на гэты раз у імя сьвятога Роха ў гонар старажытнага абраза гэтага сьвятога, які захоўваўся ў храме. Парафія ў суседніх Палачанах мела філіяльны статус у адносінах да касьцёла Барка.

Па здушэньннi вызвольнага паўстаньня 1863 года царскі ўрад закрыў мноства каталіцкіх храмаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У навакольлях Барка і Палачанаў было ліквідавана мноства храмаў, у саміх Палачанах на месцы былога каталіцкага храма ў 1866–1869 гадах пабудаваны мураваны будынак праваслаўнага храма Раства Багародзіцы. Каталікі Палачанаў, як і каталікі ўсіх іншых навакольных вёсак з зачыненымі храмамі, наведвалі храм святога Роха ў Барку, які адзіны ў акрузе застаўся дзеючым.

Пас Другое сусветнае вайны будынак каталіцкага храма сьвятога Роха ў Барку быў прыстасаваны пад склад, а затым поўнасьцю закінуты і паступова разбурыўся, ад яго засталіся толькі фрагмэнты падмурка і рэшткі каменнай агароджы з варотамі.

Каардынаты: 54.227119, 26.722591.

Чыгуначная станцыя Палачаны

Чыгуначная лінія праз Палачаны прайшла ў пачатку XX стагодьдзя. Гэта быў участак лініі Балагое – Полацак – Седльце, пабудаванай Расейскай Імперыяй для злучэньня цэнтральнай і заходняй частак краіны на выпадак вайны. Будынак станцыі ўзведзены паводле тыповага праекту, але ў пачатку 1920-х быў моцна перабудаваны ўладамі мiжваеннай Польскай Рэспублікі да якой перайшлі гэтыя землі па выніку Рыскага міру. Архiтэктар дадаў пабудове рысы нацыянальнага польскага архітэктурнага стылю, які набіраў моц ў Другой Рэчы Паспалітай. Такую ж перабудову перажылі пасажырскія будынкі ў Вілейцы, Княгініне і на іншых станцыяй лініі.

Каардынаты: 54.227713, 26.707715.

Рэшткi рысаў польскага будаўнiцтва

Палачанскiя замалёўка. Жытловы дом. Вулiца Вакзальная, 2